На Палессі згарэла гняздо буслоў
У аграгарадку Сяменча Жыткавіцкага раёна згарэла гняздо буслоў, што было на апоры электраперадач, паведамляе раённая газета «Новае Палессе». Здарэнне адбылося ноччу 11 красавіка.
14.04.2024 / 09:41
«Ратавальнікі спрацавалі аператыўна. Буслы, дарэчы, таксама…» — піша выданне.
Па словах мясцовых жыхароў, у буслоў гатова новае жыллё. Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.
У Беларусі гняздуецца больш за 20 тысяч пар белага бусла. Часцяком для будаўніцтва сваіх гнёздаў птушкі выбіраюць апоры ліній электраперадачы.
Кожны год буслы дабудоўваюць і рамантуюць свае гнёзды, павялічваючы іх вагу на некалькі дзясяткаў кілаграмаў. Падвышаныя рыскі ствараюць шматгадовыя гнёзды вагай 300 кг і больш. У выніку яны могуць прывесці да абрыву правадоў.
Энергетыкі ў 2024 годзе збіраюцца паставіць на апорах ЛЭП больш за 200 платформ для гнездавання буслоў, паведамлялі у Мінэнерга.
Штучныя платформы для гнёздаў забяспечваюць камфорт для буслоў і выключаюць перабоі ў электразабеспячэнні. Работы па іх устаноўцы выконваюцца ў час рэканструкцыі і будаўніцтва электрасетак.
Чытайце таксама:
З наступнага года забароняць браць сабак у краму. Нават шпіцаў?
«Катоў прапаноўвалі ўтапіць або ўсыпіць бясплатна». Як мінчукі ратавалі катоў цэлай вуліцай
У Манголіі — самая суровая зіма за паўстагоддзя. Там загінулі амаль 5 мільёнаў жывёл