У Магілёве знясуць дарэвалюцыйны помнік драўлянага дойлідства
Дом па вуліцы Яцына №13 у Магілёве будзе знесены, паведамілі ўдзельнікі фэйсбук-суполцы «Магілёў. Горад, які быў…». Будынак размешчаны на самым рагу з Луганскім завулкам, на якім запланаваная масштабная забудова. У сувязі з гэтымі работамі пад знос ідзе шэраг прылеглых будынкаў, піша «Магілёў.Media».
15.04.2024 / 17:11
Аднапавярховы драўляны дом па вуліцы Яцына — прыклад дарэвалюцыйнага драўлянага дойлідства. Ён багата ўпрыгожаны вытанчанымі разнымі франтонамі.
Год таму, у сакавіку 2023 года магілёўцы складалі петыцыю ў абарону помнікаў магілёўскага драўлянага дойлідства, якая дагэтуль застаецца па-за ўвагай гарадскога кіраўніцтва.
Карыстальнікі фэйсбук-суполкі «Магілёў. Горад, які быў…» з сумам і настальгіяй адрэагавалі на навіну пра знос старога дома. «Гэта самая дыхтоўная хата з усіх дарэвалюцыйных дамоў на гэтай вуліцы», — напісала адна з удзельніц суполкі. «Шыкоўны дом», — падтрымала яе магілёўская мастачка Вера Юркова.
У Беразіне адродзяць закінуты палац Патоцкіх, які ніяк не маглі прадаць
У Віцебскай вобласці за адну базавую прадаюць сядзібу, звязаную з беларускім рухам
У Лошыцкай сядзібе разабралі будынкі бровара, хоць абяцалі не чапаць