Культура1313

У Беразіне адродзяць закінуты палац Патоцкіх, які ніяк не маглі прадаць

У былым радавым маёнтку плануюць размясціць установу, якой дагэтуль не было ў Бярэзінскім раёне.

Бярэзінская сядзіба. Фота: Wikimedia Commons

Мясцовае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва шукае праектную арганізацыю для выканання перадпраекта па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй сядзібнага дома графа Патоцкага ў горадзе Беразіно Мінскай вобласці.

Заданнем на праектаванне прадугледжана прыстасаванне будынка пад краязнаўчы музей. Фінансуецца перадпраект са сродкаў мясцовага бюджэту.

Ідэя стварыць музей у былой сядзібе невыпадковая: дагэтуль Бярэзінскі раён застаецца, напэўна, адзіным у Беларусі, дзе няма ўласнага краязнаўчага музея. Праўда, калекцыю збіраюць ужо даўно, сёння ў зборы будучага музея ўжо звыш 4000 прадметаў. 

Сама сядзіба сёння з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння, пад праект атрыманы адмысловы дазвол Міністэрства культуры. 

Апошнія гады мясцовыя ўлады некалькі разоў спрабавалі прадаць помнік, але безвынікова. Відаць, вырашана было пачаць аднаўляць яго ўласнымі сіламі.

Ганна Патоцкая. Партрэт пэндзля Ёзэфа Марыі Грасі. Фота: Wikimedia Commons

Нягледзячы на тое, што палац шмат у якіх крыніцах фігуруе як «сядзібны дом Патоцкага», да яго з'яўлення датычная жанчына.

Ганна Тышкевіч нарадзілася ў сям'і графа Людвіга Тышкевіча, апошняга прадстаўніка галіны роду з прыдомкам Скумін, і Канстанцыі з Панятоўскіх, пляменніцы апошняга манарха Рэчы Паспалітай. Маёнтак у Бярэзіне атрымала ў якасці пасагу ад бацькоў, калі выйшла за графа Аляксандра Патоцкага. У 1821 годзе пара разышлася і Ганна другі раз выйшла замуж за Станіслава Дуніна-Вансовіча. 

Сядзіба над Бярэзінай у пачатку XX стагоддзя. Фота: Wikimedia Commons

Ганна пабудавала сядзібны дом над Бярэзінай у стылі позняга класіцызму недзе каля 1858 года, праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля разводу з графам Патоцкім. Праз тое, што сядзіба будавалася як летняя, на думку польскага даследчыка Рамана Афтаназы, яна не вызначалася вытанчанымі архітэктурнымі формамі.

Ганна Патоцкая скончыла жыццё ў Парыжы, пакінуўшы пасля сябе цікавыя мемуары пра французскі і расійскі імператарскія двары. Пасля яе сядзібай валодалі яе нашчадкі ад першага шлюбу.

Задні фасад сядзібы. Фота: Wikimedia Commons

Пасля 1917 года канфіскаваны будынак сталі выкарыстоўваць спачатку як школу, затым як склад. З-за легенды аб закапаным на тэрыторыі сядзібы скарбе будынак і прылеглая тэрыторыя нямала нацярпеліся ад паляўнічых за скарбамі.

У 1993 годзе ў Беразіне адроджаная каталіцкая супольнасць мела намер ператварыць закінутую сядзібу на касцёл, але праз пару тыдняў пасля таго, як гэта просьба была агучана ў райвыканкаме, яна раптам згарэла.

Руіны былой сядзібы. Фота: Wikimedia Commons

Паводле слоў мясцовых жыхароў, адзін з нашчадкаў уласнікаў Анджэй Патоцкі ў 2002 годзе хацеў набыць сядзібу, нават прыляцеў у Беларусь з Аўстраліі. Але ў выніку мясцовыя ўлады адмовіліся яму яе прадаць. 

Ізноў актыўна спрабаваць прадаць сядзібу на аўкцыёне пачалі ў пачатку 2020-х гадоў. Жадаючы былі, але яны баяліся складанасцей, звязаных са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Унутры сядзібы. Фота: Wikimedia Commons

У 2022 годзе яе выставілі на аўкцыён з першапачатковай цаной 28 400 рублёў, але ахвотных не знайшлося. Чарговы аўкцыён адбыўся летась, але не дапамагла нават зніжка ў 80%.

Цяпер былая рэзідэнцыя Патоцкіх мае вельмі кепскі выгляд: вокны забітыя, скрозь сцены прабіваюцца расліны, а доўгая каменная лесвіца, што вядзе да ракі, разбураная.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Ганьба
    09.04.2024
    Славутая гістарычная памяць лукашэнкаўскага рэжыму, пры якой нават няма музеяў....
  • Так
    09.04.2024
    Заняпад, ну так, так, толькі Лукашэнка вінаваты, а святы народ, які аткыўна і пасіўна яго падтрымліваў амаль 30 гадоў зусім ні пры чым. Ужо не кажучы, што той самы беларускі народ далей збольшага прарасейскі і не бачыць дрэннага ў часах савецкай акупацыі, бо савок для іх родной.
  • Заняпад
    09.04.2024
    Так, не гані на народ, іншаземец !
    300 год маскоўскай акупацыі і знішчэння людзей далі свае вынікі.
    У 2096, 2010, 2020-м народ уздымаўся, але маскоўцы і іх агенты не далі народу перамагчы.
    Не брашы на народ, а лепей дапамажы Каліноўцам ! На іх сёння адно спадзяванне.

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне6

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?24

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 202011

Данія ўзмацняе абарону Грэнландыі. Трамп нядаўна зноў загаварыў пра жаданне набыць яе6

Пашынян адмовіўся ад удзелу ў саміце СНД. Кажа, у яго кавід1

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна10

«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае7

Студэнтаў, якія вяртаюцца на канікулы з-за мяжы, апытваюць на граніцы сілавікі4

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота4

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне6

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →