Мінздароўя ўдакладніла колькасць пацярпелых у ДТЗ на Смілавіцкім тракце — 43 чалавекі

Паводле ўдакладненай інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у бальніцы Мінска і Мінскай вобласці з траўмамі пасля ДТЗ на Смілавіцкім тракце, звярнуліся 43 чалавекі. 

16.04.2024 / 15:37

Брыгады хуткай меддапамогі Мінска даставілі ў прыёмныя аддзяленні больш за 30 пацярпелых, 3 пасажырам аказана меддапамога на месцы ДТЗ, яшчэ некалькі чалавек прыбылі ў бальніцы самастойна. 

Усяго было задзейнічана 8 брыгад хуткай меддапамогі.

 Ва ўстановах аховы здароўя, пасля правядзення дыягностыкі, 8 пацыентаў былі шпіталізаваны. Двум праведзены аператыўныя ўмяшанні. Астатнім пацыентам аказана меддапамога ў прыёмных аддзяленнях бальніц, дадзены рэкамендацыі па амбулаторным лячэнні.

Сёння ранкам на Смілавіцкім тракце за Мінскам маршрутны аўтобус МАЗ сутыкнуўся з грузавіком Volvo, што стаяў на дарозе.

Ноччу ў Хоцімскім раёне Audi пратараніла ровар — загінула жанчына

У Мінску вайсковы бронеаўтамабіль Dajiang сутыкнуўся з «Яндэкс.Таксі»

На МКАД з-за нетрымання дыстанцыі сутыкнуліся тры машыны

Nashaniva.com