Эканаміст Данейка ўпэўнены, што не горш за Лукашэнку змог бы манеўраваць паміж Захадам і Расіяй
Аб гэтым вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC заявіў у новым выпуску ТОКу.
21.04.2024 / 10:09
Падчас размовы Павел Данейка выказаў свой погляд на сцвярджэнне аб тым, што Лукашэнка — адзіны чалавек, здольны манеўраваць паміж Расіяй і Захадам і захаваць незалежнасць Беларусі.
«Я б таксама нармальна гэта ўсё рабіў», — заўважыў Данейка і дадаў, што ён ведае яшчэ «кучу народу», якія б маглі паспяхова манеўраваць паміж Захадам і Расіяй.
Што тычыцца Лукашэнкі, то, на погляд эканаміста, «яго пазіцыя — гэта пазіцыя незалежнасці, а быць прапаршчыкам пры падпалкоўніку — гэта не яго мара».
Данейка адзначае, што Лукашэнка будзе і надалей імкнуцца па-максімуме быць самастойным. На карысць гэтага сведчыць яго папярэдняя дзейнасць. Так, ён імкнуўся абмежаваць палітычны і эканамічны ўплыў Расіі на Беларусь.
Данейка нагадаў, што Лукашэнка «заўсёды ставіў задачу, каб знешні гандаль быў 30-30-30, у роўных далях размяркоўваючы паміж Расіяй, Захадам і краінамі, якія развіваюцца. Перад 2020-м годам доля Расіі была 39%». Цяпер, заўважае эканаміст, Лукашэнка апынуўся ў іншай сітуацыі.
«Ці будзе ён спрабаваць з гэтага выскачыць, я не ведаю. З пункту гледжання майго ўспрыняцця яго гісторыі, ён павінен будзе змагацца за сваю больш незалежную пазіцыю», — лічыць эканаміст.
Глядзіце цалкам:
Данэйка: Элітай заўтрашняга грамадства будуць не айцішнікі
Павел Данэйка: Ніводная краіна не можа быць прыкладам для Беларусі