На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус
Грамадзянін Беларусі памёр у турэцкім горадзе Аланья. Смерць здарылася на пляжы Клеапатры, паведамляе Reform.by на падставе інфармацыі з турэцкай прэсы.
23.04.2024 / 22:47
Фота: gercekalanya.com
Каля 15:00 адпачывальнікі звярнулі ўвагу, што мужчына доўгі час ляжыць на пяску без руху. Медыкі пасля прыбыцця канстатавалі смерць мужчыны.
Фота: gercekalanya.com
Выданне IHA паведамляе, што памерлы — 76-гадовы грамадзянін Беларусі Барыс Р. Цела адправілі на судмедэкспертызу, па факце смерці распачата расследаванне.
Барыс Р. Крыніца: IHA
У Свіслачы знайшлі цела 26-гадовага хлопца. Гэта былы міліцыянер, які звольніўся ў 2020-м
Напісаў, дзе пакінуў рэчы і грошы. Што вядома пра гібель беларуса, якога знайшлі ў польскім порце
У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка