«Элемент гульні супраць Шайгу». Што гавораць палітолагі пра арышт намесніка міністра абароны Расіі
Сяргей Шайгу ў апошнія паўгода-год аднавіў свае пазіцыі ў вачах Пуціна і прыкметна з ім зблізіўся.
24.04.2024 / 15:36
Сяргей Шайгу
Палітолаг Міхаіл Вінаградаў убачыў у справе намесніка Шайгу «падкрэсленае жаданне зрабіць карцінку» з акцэнтам на арышт «імяннага ваеннага, а не карупцыянера», піша Бі-бі-сі.
Ён нагадаў паведамленні СМІ аб пяці гадах «распрацоўкі» намесніка міністра і задаецца пытаннем:
«А навошта спатрэбілася раптоўна заканчваць такую працяглую аперацыю — яшчэ столькі ўсяго можна было расследаваць?»
У той жа час палітолаг Таццяна Станавая звяртае ўвагу на тое, што з затрымання Іванова «не сталі рабіць маскі-шоу» — «граміць блізкага да Шайгу чалавека публічна не сталі».
«Але элемент гульні супраць Шайгу тут, вядома, ёсць», — лічыць яна.
«Шайгу ў апошнія паўгода-год аднавіў свае пазіцыі ў вачах Пуціна і прыкметна з ім зблізіўся, дастаткова паспяхова кіруючы патокам інфармацыі, якая паступае прэзідэнту аб ваенных справах», — піша Станавая ў сваім тэлеграм-канале.
7 мая адбудзецца інаўгурацыя Пуціна, які ідзе на пяты прэзідэнцкі тэрмін. Пасля гэтага ў Расіі павінен быць сфарміраваны новы ўрад.
У Расіі за хабар затрымалі намесніка міністра абароны
Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал