«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
Аляксандр Лукашэнка, прагаласаваўшы на выбарах кіраўніцтва УНС, расказаў, ці збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі ў 2025 годзе. Палітык у чарговы раз адзначыў, што пасада прэзідэнта — мужчынская, але адначасова прапанаваў нечаканую кандыдатуру — лёгкаатлеткі Анастасіі Мірончык-Івановай.
24.04.2024 / 17:43
Анастасія Мірончык-Іванова. Скрыншот з відэа АНТ
«Калі яны [людзі] скажуць, што я павінен ісці на выбары, я пайду. Але калі скажуць, хопіць, вось ёсць чалавек, мужчына ці жанчына… Хутчэй мужчына, вядома, таму што галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Хоць калі Мірончык-Іванова пойдзе — то нічога. Яна і ў штанах выйдзе, і рубане. Але ўсё ж такі гэта мужчынская пасада», — адзначыў Лукашэнка.
Лукашэнка зноў заявіў, што пойдзе ў адстаўку, «калі народ не абярэ» — у такім выпадку ён «будзе задавольвацца статусам першага прэзідэнта».
Праўда, калі спартсменка і захоча балатавацца, то ўсё адно не зможа — узроставы цэнз для кандыдата ў прэзідэнты складае 40 гадоў, а Мірончык-Івановай цяпер 35.
Як скакуха стала дэпутаткай. Гісторыя Настассі Мірончык-Івановай
Скакуха Мірончык-Іванова: Алімпійскія гульні без нас, без наймацнейшых — гэта не Алімпіяда