Wildberries вярнуў для беларусаў бясплатныя пакеты

Расійскі маркетплэйс Wildberries вырашыў зноў выдаваць бясплатныя пакеты кліентам з Беларусі, якія зрабілі заказ. Гэта тычыцца вялікіх, сярэдніх і маленькіх пакетаў. Аднак на пакеты-майкі новыя правілы не распаўсюджваюцца.

26.04.2024 / 20:06

Адпаведныя паведамленні прыйшлі ў асабістыя кабінеты беларускіх карыстальнікаў маркетплэйса. Пры гэтым адзначаецца, цана пакета-майкі застанецца на ранейшым узроўні — 5 расійскіх рублёў (арыенціровачна 18 беларускіх капеек).

Wildberries пачаў спаганяць з кліентаў з Беларусі грошы за пакеты з 30 кастрычніка 2023 года. Цана іх вар'іравалася ў дыяпазоне 17-51 капейка ў залежнасці ад памеру пакета.

Новаўвядзенне ў кампаніі тады патлумачылі клопатам пра навакольнае асяроддзе і імкненнем унесці ўклад у скарачэнне колькасці смецця з утрыманнем пластыка. Цяпер, як выглядае, гэтыя задачы перасталі быць актуальнымі.

Даўжнікам па камуналцы ў Беларусі забараняюць атрымліваць тавары на Wildberries

Wildberries у «Вялікім камені» створыць самы буйны ў Беларусі лагістычны цэнтр

Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам

Nashaniva.com