Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі двайным падаткам
Дырэктар Ozon па аперацыях і развіцці ў СНД Аляксей Сапон 21 верасня на форуме ў Мінску паведаміў, што тавары, якія прадаюцца на буйных расійскіх пляцоўках Ozon і Wildberries, двойчы абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць пры продажы ў Беларусі.

Цяпер тавары, якія прадаюцца на такіх маркетплэйсах, як Ozon і Wildberries, у Беларусі абкладаюцца падаткам на дабаўленую вартасць двойчы. Пра гэта распавядае выданне «Беларусы і рынак».
Паводле слоў Аляксея Салона, гэтая праблема па-ранейшаму актуальная, і яе абмеркаванне адбываецца не толькі на лакальным узроўні, але і сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.
Аднак на якім этапе знаходзіцца рашэнне гэтага пытання, прадстаўнік Ozon адказаць не можа.
Як нагадвае Myfin.by, раней праводзілася сустрэча прадстаўніка Ozon з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксеем Багданавым. На ёй узнімалася тэма змен у беларускім заканадаўстве, якія замацуюць статус маркетплэйсаў у Беларусі.
Афіцыйны прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна заяўляла, што цяпер ужо існуе канцэптуальна ўхваленая рэдакцыя паправак у дагавор аб ЕАЭС. Магчыма, гэтыя змены пазбавяць маркетплэйсы падвойнага падаткаабкладання.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары