Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую

Суд Савецкага раёна Мінска завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай яшчэ адзін буйны штраф — 2400 рублёў (600 базавых велічынь), даведаўся «Белсат». Падставай для складання пратакола стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка.

26.04.2024 / 21:41

Ніна Багінская. Фота: Цімур Котаў / Белсат

На мінулым тыдні Ніну Багінскую ў судзе Партызанскага раёна пакаралі штрафам у 2000 рублёў за «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру».

Ніна Багінская на суды прынцыпова не ходзіць і штрафы не плаціць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.

Лецішча Багінскай лукашысты спрабавалі прадаць праз аўкцыён, каб пагасіць «запазычанасць» па штрафах. Але жанчына нават не цікавілася вынікамі апошняга аўкцыёну, яна працягвае працаваць на сваім лецішчы.

Ніне Багінскай далі гіганцкі штраф

У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай — яе будуць судзіць за нацыянальны сцяг

Памерла Лета Юстыновіч

Nashaniva.com