Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць

Сярэдні кошт квадратнага метра агульнай плошчы жылля ў Беларусі падаражэў у I квартале 2024 года на 24,2% у параўнанні са студзенем — сакавіком 2023 года, да 3012,1 рубля, паведамляе Белстат.

27.04.2024 / 11:22

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Пры гэтым на першасным рынку кошты выраслі толькі на 12,9%, тады як на другасным — на 24,8%.

У прыватнасці, квадратны метр у аднапакаёвых кватэрах на другасным рынку падаражэў на 24,2%, у двухпакаёвых — на 26,9%, у трохпакаёвых — на 27,6%, а ў кватэрах з чатырма і больш пакоямі — усяго на 15,6%.

У той жа час у I квартале 2024 года было ўведзена ў эксплуатацыю 787,5 тыс.кв. м жылля — на 10,2% менш, чым у I квартале 2023 года. Пры гэтым плошча жылля, пабудаванага для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, была на 30,4% менш, чым у студзені — сакавіку 2023 года, а яго доля ў агульным аб'ёме скарацілася за год з 42,6 да 33%. Плошча арэнднага жылля дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў, пабудаванага ў I квартале, вырасла ў 2,7 разу.

Плошча ўведзенага ў эксплуатацыю жылля, пабудаванага за кошт бюджэтных сродкаў, вырасла ў студзені — сакавіку на 95,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года, тады як за кошт крэдытаў банкаў, наадварот, скарацілася на 38,6%, а за кошт уласных сродкаў насельніцтва — на 7,6%.

У Мінску прадаецца смарт-кватэра памерам 15 квадратаў. Ці то студыя, ці то кавалерка, і цана кусаецца

У Мінску прадаюць элітную кватэру з відам на плошчу Перамогі. Колькі просяць?

У цэнтры Мінска прадаецца «сталінка» з трохкутнай прыбіральняй і голымі цаглінамі ў інтэр'еры

Nashaniva.com