Купалаўцы прэзентуюць спектакль па апавяданнях Максіма Знака
Прэм'ера адбудзецца 7 мая ў Варшаве.
29.04.2024 / 07:53
7 мая ў Варшаве адбудуцца два прэм’ерныя паказы спектакля Купалаўцаў «Зэкамерон» паводле аднайменнага цыкла апавяданняў Максіма Знака. Спектаклі пройдуць у 18:00 і ў 20:30 на сцэне Przodownik Teatru Dramatycznego ( Olesińska 21)
Квіткі вы можаце знайсці па спасылцы
Максім Знак напісаў «Зэкамерон» у СІЗА на Валадарскага, дзе яго звышздольнасці дазволілі яму ўспрыняць турэмны досвед і пераўвасобіць у шэраг апавяданняў.
Адвакат Максім Знак у маі 2020 года далучыўся да Штаба Віктара Бабарыкі, стаў яго юрыстам. Быў затрыманы 8 верасня 2020 года і праз год асуджаны на 10 гадоў калоніі. Пакаранне адбывае ў калоніі «Віцьба». Больш за год пра яго нічога не чуваць.
«Зэкамерон» Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай прэміі
У Германіі выдалі аўдыякнігу «Зэкамерон» Максіма Знака па-нямецку
З'явілася кампанія ў падтрымку палітзняволенага Максіма Знака