У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля

У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла свайго сына, які пражыў усяго 11 дзён. На яе распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб забойстве заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане (ч. 2 арт. 139 КК), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

29.04.2024 / 15:46

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі ведамства, абвінавачаная не адразу прызналася ў забойстве свайго дзіцяці. У дзень здарэння яна выклікала хуткую і паведаміла лекарам, а пасля следчым, што дзіця звалілася са спавівальнага століка.

Пазней, аднак, абвінавачаная стала блытацца ў паказаннях і прызналася, што са злосці кінула дзіця на падлогу. Жанчыну затрымалі, а праз пару дзён яна адмовілася ад паказанняў, «спаслаўшыся на пасляродавую дэпрэсію».

За некалькі гадзін да трагедыі абвінавачаная спыталася ў мужа: «Можа, яго здаць у дзіцячы дом?» Таксама следчыя, вывучаючы тэлефон жанчыны, выявілі, што тая шукала інфармацыю пра перадачу дзіцяці ў прытулак, смерці дзяцей у выніку падзення, пад коўдрай і гэтак далей.

Асудзілі маці траіх дзяцей з Віцебска, якая забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі

Памятаеце трагедыю мінчанкі, у якой муж выкінуўся разам з 8-месячнай дачкой са шматпавярховіка? Яна зноў стала мамай

35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому

Nashaniva.com