У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам
З кожным годам карупцыянераў знаходзяць усё больш.
30.04.2024 / 12:06
Ігар Грэйба. Фота: СК
У 2023 годзе сілавікі выявілі 1253 карупцыйныя злачынствы ў Беларусі. Гэта на 16% больш, чым годам раней.
Начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба распавёў у эфіры СТБ, што штогод у Беларусі выяўляюць 750-800 службовых асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.
Пры гэтым у 2023 годзе адбыўся рост — такіх аказалася 923 чалавекі. Пракуратура гэту колькасць ставіць сабе ў заслугу.
«Разважаючы пра статыстыку, можна сказаць, што гэтая лічба звязаная з эфектыўнай працай праваахоўнага блока. Чым лепш працуюць праваахоўнікі, тым больш выяўляюць карупцыянераў», — лічыць Грэйба.
Ён адзначыў, што ў статыстыцы ўлічваюцца справы, якія дайшлі да суда.
Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны», якога год таму арыштоўвалі
За буйны хабар судзяць дырэктара «Мінскрамбуда» і тылавога начальніка з Дэпартамента аховы МУС
ГУБАЗіК затрымаў намесніка гендырэктара «Магатэкса»