Інжынера з «Мінскэнерга» прысудзілі да 9 гадоў калоніі па справе ЧКБ
Мінскі гарадскі суд прысудзіў былога вядучага інжынера «Мінскэнерга « Артура Пядзько да 9 гадоў калоніі за «распальванне варожасці» (артыкул 130 КК), піша dissidentBY.
30.04.2024 / 19:56
Артур Пядзько
Суд прайшоў 12 красавіка ў закрытым рэжыме, а ягоныя вынікі сталі вядомыя толькі цяпер. Беларуса вінавацілі ў тым, што ён зліў тэлеграм-каналам асабістыя даныя больш за 500 службовых асоб, яні пасля з'явіліся ў «Чорнай кнізе Беларусі» (ЧКБ).
Акрамя турэмнага тэрміну, мужчына павінен выплаціць грошы па пазовах «пацярпелых» агульнай сумай больш за 100 тысяч даляраў.
Артуру Пядзько цяпер 43 гады, ён з Мінска. Доўгі час мужчына працаваў у энергасетках — спачатку інжынерам на «Белэнергасеткапраекце», а пасля ў «Мінскэнерга». Таксама ён меў невялікую падпрацоўку — гандляваў касметыкай у Мінску праз сацсеткі.
Затрымалі Пядзько 25 лістапада 2022 года, пасля таго ён утрымліваўся ў СІЗА-1 (на Валадарцы).
Прысуд яму вынес Сяргей Хрыпач, вядомы тым, што разглядаў шмат палітычных справаў, у тым ліку справу аб нібыта падпале дома Гайдукевіча. Сярод асуджаных Хрыпачом — Вадзім Храсько, які памёр у калоніі 9 студзеня 2024 года.
У Брэсце асудзілі яшчэ двух чалавек па карагоднай справе
Сталініст з Талачынскага раёна абурыўся практыкай, за якую ў Беларусі асудзілі тысячы чалавек
На волю вышлі палітзняволеныя Леў Цяліпка і Раман Гваздзёлка