У Грузіі шпіталізавалі 8 пратэстоўцаў супраць закона аб іншаагентах

З вечара 1 мая да 5 гадзін раніцы 2 мая працягваліся акцыі пратэсту у Грузіі ў сувязі з прыняццем у грузінскім парламенце закона аб іншаагентах у другім чытанні. Дзясяткі тысяч чалавек патрабавалі адклікаць закон, які празвалі «рускім».

02.05.2024 / 09:11

Дэманстранты нясуць маладую жанчыну, параненую ў сутычках з паліцыяй у часе пратэсту апазіцыі супраць «расійскага закона» каля будынка парламента ў Тбілісі, 2 мая 2024 г. Фота: AP Photo / Zurab Tsertsvadze

У грузінскім парламенце з 23:00 1 мая быў задзейнічаны чырвоны ўзровень бяспекі. Усе, акрамя вызначаных асоб, абавязаны былі пакінуць будынак парламента.

Да гэтага ў парламенце дзейнічаў жоўты ўзровень бяспекі, у сувязі з чым на разгляд рэзананснага законапраекта «аб празрыстасці замежнага ўплыву» не змаглі трапіць супрацоўнікі інтэрнэт-выданняў і друкаваных СМІ. У парламент прапускалі толькі здымачныя групы тэлеканалаў.

Спецназ задзейнічаў вадамёты і слёзатачывы газ у дачыненні да дэманстрантаў каля службовых уваходаў у будынак. 

СМІ распаўсюджвалі кадры пацярпелых, меркавана, ад гумовых куль, у тым ліку аднаго з пратэстоўцаў, які атрымаў сур'ёзную траўму вока. Між тым МУС выкарыстанне гумовых куль адмаўляе.

Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла аб шпіталізацыі васьмі пацярпелых удзельнікаў акцыі супраць закона аб іншагентах. 

Парламент Грузіі прыняў законапраект аб «замежных агентах» у другім чытанні, пратэсты працягваюцца

У Грузіі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ і вадамёты на мітынгу супраць закона аб замежных агентах

Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк

Nashaniva.com