Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі
У топ-500 найбуйнейшых плацельшчыкаў падаткаў па выніках першага квартала 2024 года апынуліся чатыры кампаніі з беларускімі каранямі, піша thinktanks.by са спасылкаю на Дзяржаўную падатковую інспекцыя (VMI) пры Міністэрстве фінансаў Літвы. Усе яны прадстаўнікі IT-сектара, якія рэлакаваліся ў Літву ў 2020-2022 гадах, як і найбуйнейшыя падаткаплацельшчыкі 2023 года.
02.05.2024 / 13:07
Epam sistemos
Самыя значныя адлічэнні ў казну Літвы зрабіла кампанія Epam sistemos, якая мае ў краіне два цэнтры распрацоўкі — у Вільнюсе і Каўнасе. Сума яе падаткаў склала 4,3 млн еўра. Для параўнання: у аналагічным перыядзе мінулага года распрацоўшчык заплаціў 4,0 млн еўра падаткаў.
У рэйтынгу VMI па выніках першага квартала Epam sistemos заняла 75-е месца. Хаця па выніках 2023 года была 58-й.
Па выніках першага квартала 2024 года Epam sistemos засталася найважнейшым плацельшчыкам у літоўскай IT-галіне.
Wargaming Vilnius
Распрацоўнік сусветна вядомай гульні World of Thanks Wargaming Group — выключэнне з трэнду.
Яе мясцовая дачка Wargaming Vilnius скараціла адлічэнні за першы квартал у 1,8 раз — з 5,17 млн да 2,97 млн еўра.
У топ-500 сёлета яна стала 120-й. Пры гэтым пасля завяршэння 2023 года гэты распрацоўшчык займаў 81-е месца.
Gurtam
Адзін з вядучых у свеце вытворцаў тэлематычнага праграмнага забеспячэння, наадварот, рэзка вырас у вачах літоўскіх падаткавікоў.
Яго літоўскі офіс, які з 2021 года з'яўляецца галаўным для ўсёй групы, пералічыў ім 1,15 млн еўра. Гэта сума значна большая за тую, якая была зроблена па выніках студзеня-сакавіка мінулага года (каля 880 тыс. еўра).
Gurtam у выніку заняў 370-ы радок. Пазіцыя па выніках 2023 года ў кампаніі была вышэй — 329-ая.
Andersen Soft
Чацвёртай кампаніяй з беларускімі каранямі ў рэйтынгу VMI стаў распрацоўшчык заказнога праграмнага забеспячэння Andersen Soft.
Аб'ём яго адлічэнняў склаў 1,12 млн еўра, а месца ў спісе найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў — 381-е.
У першым квартале 2023 года кампанія не ўваходзіла ў пералік топ-500 найбуйнейшых. Бізнэс пачаў расці ў другой палове 2023 гада, які Andersen Soft завяршыла на 242-м радку.
Без Flo Health, але з «Беларуссю»
VMI таксама падлічыла найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў па асобных галінах і рэгіёнах.
У галіновым разрэзе ў топ-50 найбуйнейшых кампаній тэлекамунікацыйнага і IT-сектараў па-ранейшаму адсутнічае Flo Health LTU — літоўская дачка аднайменнага стартапа беларускага паходжання. Гэты бізнэс выпаў з яго ў другой палове мінулага года.
Затое захоўвае пазіцыі ў першай паўсотні найбуйнейшых плацельшчыкаў Друскінінкая санаторый «Беларусь». Яго адлічэнні ў казну Літвы, паводле звестак VMI, нават выраслі ў параўнанні з мінулым годам — з 89 тыс. да 95 тыс. еўра.
Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі
Беларускі экспарт у Еўрасаюз скараціўся на 75%. Ці атрымалася знайсці замену еўрапейскаму рынку?
Інфляцыя ў Літве — 0,4%, у Польшчы — 2,7%. У Беларусі пакуль 5,6%