На Случчыне знайшлі мёртвым раней зніклага падлетка
Увечары 1 траўня 14-гадовы Аляксей Давідоўскі з аграгарадка Казловічы Слуцкага раёна з'ехаў на ровары з дому і знік. А сёння яго знайшлі нежывым.
02.05.2024 / 19:13
Арыенціроўка на зніклага Аляксея Давідоўскага. Фота: ПВА «Анёл»
Пра знаходжанне цела Аляксея Давідоўскага паведаміў 2 траўня пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
«Давідоўскі Аляксей (14 гадоў) знойдзены, загінуў», — паведаміў «Анёл».
Пошук хлопца працягваўся амаль 6 гадзін. Як выявілася, Аляксей патануў. На беразе вадаёма паблізу вёскі былі знойдзеныя верхняя вопратка падлетка і ягоны ровар.
Ратавальнікі дасталі з вады цела хлопчыка без прыкмет жыцця.
У Зэльве забілі мужчыну і яго 83-гадовую маці і скралі сейф
35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому
Раскрылі забойства касіркі мінскага абменніка 14-гадовай даўніны