Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі

Шыльды будуць рознага колеру, але ў адным стылі. Да назвы вуліц і нумара дома дадасца яшчэ і лагатып раёна, піша БелТА.

03.05.2024 / 08:48

Фота: БелТА

Усяго ў 2024 годзе ў сталіцы плануюць павесіць больш за 2,2 тысячы адрасных шыльдаў у колерах: зялёная мята, блакітны, сіне-зялёны, ультрамарын, аранжавы, жоўта-зялёны.

Новыя аншлагі з'явяцца, у прыватнасці, на вуліцах Валадарскага, Маркса, Леніна, Кісялёва, Сурганава, Багдановіча.

«Кожнай вуліцы прысвоены свой колер, яны пранумараваны па ўніверсальнай табліцы RAL, каб адценні не адрозніваліся ў розных раёнах. Макеты ўзгодненыя Упраўленнем архітэктуры і будаўніцтва раённых адміністрацый», — распавялі ў мінскім ЖКГ.

Дарэчы, шыльды заменяць на жылых дамах і адміністрацыйных будынках. Таксама адновяць нумарныя знакі на фасадах.

Работы па замене пачаты ў 2023 годзе — заменены 266 адрасных шыльдаў.

У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі

У Мінску павесяць больш за 10 тысяч новых адрасных таблічак на беларускай мове. Але гэта не адзіная фішка

На вакзале ў Мінску выправілі памылкі на інфармацыйных шыльдах

Nashaniva.com