Microsoft забараніў паліцыі ЗША выкарыстоўваць штучны інтэлект для распазнання твараў
Кампанія Microsoft забараніла амерыканскай паліцыі выкарыстоўваць для распазнання твараў штучны інтэлект на аснове тэхналогіі OpenAI, піша dev.by.
03.05.2024 / 23:01
Ва ўмовы абслугоўвання асяроддзя Azure OpenAI Service ўключаная норма, якая забараняе яе інтэграцыю з паліцэйскімі структурамі ў ЗША з мэтай распазнання твараў, у тым ліку з мадэлямі ІІ для аналізу выяў.
Асобна забараняецца выкарыстанне тэхналогіі распазнання твараў у рэальным часе на мабільных камерах, у тым ліку нацельных камерах і відэарэгістратарах.
Забарона распаўсюджваецца толькі на паліцыю ў ЗША. Яна не тычыцца сістэм распазнання твараў з дапамогай стацыянарных камер у кантраляваных асяроддзях — напрыклад, у аддзяленні паліцыі.
OpenAI пры гэтым супрацоўнічае з Мінабароны ЗША, кампанія ў тым ліку дапамагае распрацоўваць праграмнае забеспячэнне для ваенных аперацый.
OpenAI і Meta рыхтуюць новыя мадэлі штучнага інтэлекту, здольныя «разважаць»
Сыходзіць эпоха. Microsoft выдаліць з Windows легендарны тэкставы рэдактар
Дзе знаходзіцца Сянно? Беларусы стварылі бот, які дапаможа лепей вывучыць геаграфію радзімы