Навука і тэхналогіі

OpenAI і Meta рыхтуюць новыя мадэлі штучнага інтэлекту, здольныя «разважаць»

Новыя мадэлі павінны з'явіцца ўжо ў гэтым годзе. Яны будуць здольныя не толькі разважаць, але і планаваць новыя крокі. Што гэта значыць на практыцы?

Выява: vecteezy.com

Як піша Financial Times, OpenAI і Meta знаходзяцца на мяжы выпуску новых мадэляў штучнага інтэлекту, якія, паводле іх слоў, будуць здольныя разважаць і планаваць. Гэта стане важным крокам на шляху да распрацоўкі машын з кагнітыўнымі здольнасцямі, якія пераўзыходзяць чалавечыя.

Meta заявіла, што пачне выпуск Llama 3 у найбліжэйшыя тыдні, а OpenAI, якая падтрымліваецца Microsoft, плануе выпусціць новую GPT-5 у «найбліжэйшы час».

«Мы старанна працуем над тым, каб прымусіць гэтыя мадэлі не проста размаўляць, але і разважаць, планаваць, мець памяць»,

— цытуе выданне словы віцэ-прэзідэнткі па даследаваннях штучнага інтэлекту ў Meta Джаэль Піно (Joelle Pineau).

Галоўны аперацыйны дырэктар OpenAI Брэд Лайткэп (Brad Lightcap) у інтэрв'ю Financial Times расказаў, што наступнае пакаленне GPT прадэманструе прагрэс у вырашэнні «складаных праблем», якія патрабуюць развагаў.

Разважанне і планаванне з'яўляюцца важнымі крокамі на шляху да таго, што даследчыкі штучнага інтэлекту называюць «штучным агульным інтэлектам» — пазнаннем на чалавечым узроўні — паколькі яны дазваляюць чат-ботам і віртуальным памочнікам выконваць паслядоўнасць звязаных задач і прадказваць наступствы сваіх дзеянняў.

Выданне паведамляе, што Meta плануе ўкараніць сваю новую мадэль штучнага інтэлекту ў WhatsApp і свае разумныя акуляры Ray-Ban.

Спецыялісты кампаніі расказалі, што камеры ў акулярах Ray-Ban Meta можна будзе выкарыстоўваць, напрыклад, для агляду зламанай кавамашыны, а асістэнт са штучным інтэлектам, які працуе на базе Llama 3, растлумачыць уладальніку, як гэта выправіць.

Вядучы даследчык штучнага інтэлекту карпарацыі Meta Ян Лекун (Yann LeCun) абяцае, што ў хуткім часе

«мы будзем пастаянна размаўляць з гэтымі памочнікамі на аснове штучнага інтэлекту. Уся наша анлайн-актыўнасць будзе адбывацца праз сістэмы штучнага інтэлекту».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам2

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць