У якіх выпадках ахоўнік у краме можа запатрабаваць паказаць асабістыя рэчы? І што рабіць, калі вы гэтага не хочаце?

Для асабістага надгляду павінны быць важкія падставы.

05.05.2024 / 12:55

Ахоўнікі крам у некаторых выпадках могуць папрасіць пакупніка паказаць асабістыя рэчы на ​​выхадзе з касавай зоны. Юрысты распавялі, як паводзіць сябе ў такой сітуацыі, піша s13.ru.

Згодна з заканадаўствам, у ахоўніка ёсць права даглядзець асабістыя рэчы, аднак на гэта павінны быць важкія прычыны.

Даглядаць рэчы супрацоўнік можа толькі ў тым выпадку, калі ў крамы ёсць уласнае падраздзяленне аховы. Пры гэтым ахоўнік павінен прад'явіць службовае пасведчанне і жэтон, якія павінны быць зацверджаны па формах 404-й пастановы МУС.

Акрамя таго, супрацоўнік абавязаны агучыць падставы надгляду. Сярод іх:

Пры гэтым ахоўнікі не маюць права правяраць адзенне на чалавеку. Калі ёсць падазрэнні, што пакупнік вырашыў пранесці тавар на сабе, ахоўнік абавязаны выклікаць міліцыю. У супрацоўнікаў МУС ёсць права праверыць пакупніка.

Для абароны сваіх правоў пакупнік можа папрасіць дазволу на відэа— або аўдыяфіксацыю надгляду (каб такі доказ лічыўся легальным, згода павінна быць).

Парушэнне сваіх правоў можна зафіксаваць у пратаколе (калі ён складаецца) і (або) у кнізе заўваг і прапаноў крамы.

Затрымалі групу ашуканцаў, якія калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку

Беларускі ілюзіяніст заяўляў, што ўмее чытаць думкі. У Казахстане яго падманулі на $110 тысяч

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Nashaniva.com