Беларускі ілюзіяніст заяўляў, што ўмее чытаць думкі. У Казахстане яго падманулі на $110 тысяч
Раскусіць ашуканцаў не змог.

Васіль Вярэніч называе сябе ілюзіяністам, менталістам і мікрамагам. Ён заяўляе, што магія — гэта яго прафесія. Для рэалізацыі чарговага магічнага праекту Васіль адправіўся ў Казахстан, дзе асаблівыя здольнасці не дапамаглі яму вылічыць ашуканцаў.
Вярэніч паехаў у Алматы ў 2013 годзе, там ён хацеў запусціць бізнэс-праект і купіць нерухомасць. Для гастроляў ён замовіў рэквізіт у майстра, які працаваў неафіцыйна ў падвале аднаго з дамоў. Гэта не выклікала падазрэнняў: Вярэніч аддаў майстру больш за 40 тысяч долараў. Рэквізіту не пабачыў, а пачуў толькі пагрозы ў свой адрас. Паліцыя беларусу, як ён сцвярджае, не дапамагла, паведамляе gomel.media.
Праз тры гады Вярэніч пазнаёміўся з кампаніяй, у якой былі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Адзін з удзельнікаў гэтай кампаніі папрасіў у беларуса пазыку 5 тысяч долараў. Грошы ён неўзабаве вярнуў, але гэта, як аказалася, была праверка.
Праз некаторы час гэты ж чалавек папрасіў пазычыць куды большую суму. Вярэніч грошы перадаў — і больш іх не бачыў. У 2020 годзе Васіль звярнуўся ў паліцыю. Але следчым, з ягоных слоў, прызначылі сябра падазраванага. Справу ў выніку закрылі і нават згубілі, звароты ў іншыя інстанцыі ні да чаго не прывялі. Вярэніч страціў яшчэ 59 тысяч долараў.
Але і гэта не ўсё: неўзабаве ён зноў замовіў рэквізіт — і яго зноў падманулі. Гэтым разам на 11 тысяч долараў. Падмануў беларуса нават юрыст — ён па даверанасці адмяніў усе юрыдычныя дзеянні Вярэніча. Мужчына мяркуе, што юрыст быў у змове з ашуканцамі.
Страціўшы за 11 гадоў 110 тысяч долараў, Вярэніч звярнуўся ў амбасаду Беларусі ў Казахстане, у СМІ, а таксама запісаў відэазварот, каб надаць сітуацыі агалоску. Паліцыя Алматы пачала праверку па факце махлярства.
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары