На Магілёўшчыне памочнік пастуха трапіў у рэанімацыю пасля нападу быка
Пра трагічнае здарэнне стала вядома позна ўвечары 3 траўня. У бальніцу з тэрыторыі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Магілёўскага раёна прывезлі 69-гадовага мужчыну ў несвядомым стане.
06.05.2024 / 16:08
Аказалася, што мужчына атрымаў траўмы ў выніку нападу быка падчас загону статка буйной рагатай жывёлы.
Высветлілася, што пажылы вясковец не быў афіцыйна працаўладкаваны і ўсяго толькі другі дзень знаходзіўся на ферме ў якасці стажора пастуха.
Па гэтым факце Магілёўскім міжраённым аддзелам СК праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны інцыдэнту.
У агароджы наваполацкай гімназіі захрасла казуля
У гарадах сустракаецца ўсё больш баброў. Ці небяспечныя яны для людзей?
П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы. Ён сцвярджае, што спрабаваў яму дапамагчы