Частцы Беларусі пагражае замаразак да мінус 10
Беларусы пасля зімы ўжо амаль прызвычаіліся да цяпла, але расслабляцца пакуль зусім не варта. Проста цяпер у Беларусі навальніцы і град, а хутка частцы краіны пагражае замаразак, перадае тэлеграм-канал @nadvorie.
06.05.2024 / 18:31
Фота: @nadvorie
Самы драматычны прагноз на замаразкі пасярэдзіне тыдня цяпер дае мадэль ICON. У ноч на чацвер больш чым на палове тэрыторыі краіны будзе ад 0°C і ажно да -10°C. Гэта прагноз на вышыні глебы 5 см, на вышыні 2 м будзе цяплей.
Малаймаверна, каб тэмпература апусцілася настолькі нізка. Хутчэй за ўсё, будзе мінус 2—4. Але і гэтага хопіць, каб замерзла бульба.
Замаразкі магчымыя некалькі дзён запар: таксама ў папярэднюю ноч на сераду і ў наступныя выхадныя.
Холад з аўторка звязаны з чарговым уварваннем арктычных паветраных мас, а дакладна ў чацвер з праходам антыцыклона H (1030) праз Беларусь, з верагоднасцю яснага неба і штылю.
Пакуль жа ў тэматычных тэлеграм-каналах беларусы дзеляцца фота і відэа навальніцы з градам, якія ідуць з захаду.
Сіноптыкі анансавалі чарговае пахаладанне. А ў панядзелак чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я
Сіноптыкі зноў анансавалі пахаладанне