Ціханоўская патроліла Лукашэнку і новую рэзідэнцыю, якую яму прыпісваюць
Нядаўна «Белпол» і «Белсат» выпусцілі расследаванне пра новую меркаваную рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі, якая будуецца ў Сочы. Гэта вялікі катэдж з басейнам, кухнямі для халодных і гарачых страваў, асобнымі пакоямі для аховы і нават для лыж. Святлана Ціханоўская адрэагавала на гэту інфармацыю.
08.05.2024 / 15:00
Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Маскву 12 красавіка 2024 года. Фота: Contributor Getty Images
«Паведамляецца, што беларускі дыктатар будуе раскошны дом для адпачынку ў Сочы для выхаду на пенсію. У мяне іншая ідэя: у Гаазе ёсць мэбляваныя пакоі, прыдатныя для тых, у каго ёсць судзімасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека. Нарэшце справядлівасць — гэта той пенсійны план, якога ён сапраўды заслугоўвае», — напісала ў твітары Ціханоўская і дадала фота гаагскага пакоя.
Скрын допісу Ціханоўскай у твітары
Участак у Краснай Паляне ў Сочы, дзе будуецца катэдж, раней належаў беларускай дзяржаве. Але пасля быў перапрададзены па істотна заніжанай цане і цяпер ва ўласнасці фірмаў, звязаных з Лукашэнкам.
Ціханоўская прадставіла тры магчымыя сцэнары перамен у Беларусі
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком НАТА