Грамадства3838

Ціханоўская прадставіла тры магчымыя сцэнары перамен у Беларусі

Тры магчымыя сцэнары перамен у Беларусі прадставіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская 6 мая ў Коўне, выступаючы з лекцыяй аб рэгіянальнай стабільнасці і бяспецы ва Універсітэце Вітаўта Вялікага, піша «Позірк».

Лекцыя Ціханоўскай ва Універсітэце Вітаўта Вялікага, 6 мая. Фота: «Позірк»

Палітык адразу абмовілася, што «сёння складана прадказаць, як будзе развівацца сітуацыя». 

Разам з тым, паводле першага сцэнарыя, які прадугледжвае перамогу Украіны ў развязанай супраць яе Расіяй вайне, «Беларусь атрымлівае яшчэ адзін гістарычны шанец». 

«Чым слабейшы Пуцін, тым слабейшы Лукашэнка, — канстатавала яна. — Без падтрымкі Расіі рэжым Лукашэнкі не зможа ўтрымаць уладу, што адкрывае для нас акно магчымасцяў. Таму дапамога Украіне для перамогі ў вайне — наш нацыянальны інтарэс». 

Другі сцэнар прадугледжвае «кампраміс або здзелку з Пуціным, якая замарозіць канфлікт», і такога развіцця падзей, паводле слоў Ціханоўскай, «пажадана пазбегнуць». 

«У такой сітуацыі ёсць рызыка, што ў Беларусі захаваецца статус-кво, і Беларусь застанецца пад кантролем Расіі, — папярэдзіла палітык. — У абодвух дыктатараў зʼявіцца час, каб умацаваць сваю ўладу і падрыхтавацца да новага нападу. Такі сцэнар небяспечны не толькі для беларускай незалежнасці, але і для міру ў рэгіёне». 

Трэці сцэнарый прадугледжвае наступленне перамен у Беларусі да перамогі Украіны. Яна падкрэсліла, што «рэжым Лукашэнкі значна менш стабільны, чым здаецца». 

«Мы не ведаем, што можа паслужыць штуршком: эканамічны крызіс, незадаволенасць насельніцтва ці раскол эліт, — заявіла яна. — Нават адсутнасць дыктатара на працягу некаторага часу стварае вакуум улады і паралізуе сістэму. Такія змены могуць стаць пераломным момантам». 

«Ва ўсіх трох сцэнарах існуе мноства пераменных. Мы не ведаем, як і калі адбудуцца змены. Але мы павінны быць гатовы скарыстаць магчымасць, калі яна зʼявіцца», — падкрэсліла Ціханоўская.

Каментары38

  • Блаблабла
    06.05.2024
    Было б добра, каб яна выказалася які сцэнар яна падтрымлівае і як
  • выборы-дурыборы
    06.05.2024
    Яна падкрэсліла, што «рэжым Лукашэнкі значна менш стабільны, чым здаецца». 

    точно, его ненавидит процентов 70 Беларусов . И он это понял.
  • Жора
    06.05.2024
    Нобелеўку капітаншы відавочнасць!

    І дзе ва гэтым усім сцэнар, пры якім яна праводзіць "новыя чэсныя выбары на працягу 6 месяцаў"..?

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць