Папулярную гомельскую фатографку судзілі па двух крымінальных палітычных артыкулах

Пра затрыманне Аляксандры Мельнічак раней не было вядома.

09.05.2024 / 19:11

Аляксандра Мельнічак. Фота з яе інстаграма

Аляксандры Мельнічак 34 гады, яна з Гомеля. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт на сацыяльнага псіхолага, пасля завочна адвучылася ў Беларускім інстытуце культуры і мастацтваў на менеджара сацыяльнай і культурнай сферы.

Аляксандра прафесійна займаецца фатаграфіяй больш за 15 гадоў. Яе спецыялізацыя — сямейная, вясельная і івэнт-фатаграфія. Раней Мельнічак мела ўласную фотастудыю «Пудра» ў Гомелі. Таксама яна ўдзельнічала ў фотапраектах і конкурсах.

Апошні раз яна была анлайн ва «Укантакце» 15 лютага 2024 года. Імаверна, у гэты дзень яе і затрымалі.

Суд над Аляксандрай адбыўся 2 мая. Яе абвінавачвалі па двух артыкулах — «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342).

Пасля суда Мельнічак у сацыяльных сетках не з'явілася. Неактыўная яна і ў месенджарах.

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Nashaniva.com