У калоніі і СІЗА не даходзяць банкаўскія пераводы — сотні плацяжоў вярнуліся адпраўнікам

Напярэдадні 9 мая сотні плацяжоў вярнуліся адпраўнікам, праблема назіраецца ва ўсіх рэгіёнах краіны, пішуць праваабаронцы з Mayday.

09.05.2024 / 20:33

Праблема назіраецца ўжо месяц, аднак у апошнія дні здарыўся глабальны збой, які закрануў нават «Беларусбанк». Спярша праблемы пачаліся з інтэрнэт-банкінгам, і пераводы былі даступныя толькі праз паслугу «М-банкінг» і толькі «перавод па рэквізітах». Аднак апошнія тры дні банкінг паведамляе, што плацеж забаронены.

Вядома пра выпадкі, калі грошы вярталіся адпраўніку праз два тыдні, не дабраўшыся да рахункаў СІЗА або калоніі.

У «Беларусбанку» паведамілі, што з гэтага тыдня блакуюцца ўсе рахункі атрымальніка, якія пачынаюцца з лічбаў 36 — гэта ж тычыцца сістэмы АРІП. У якасці часовай меры супрацоўнікі банка прапануюць скарыстацца з сістэмы e-POS, але ёй можна карыстацца толькі тады, калі вядомы асабісты рахунак атрымальніка. Для калоній гэта нерэальна.

Пераводы па пошце даступныя, аднак там існуе «чорны спіс», куды ўключаюць асоб, прызнаных «тэрарыстамі», а таксама шэраг палітвязняў без гэтага статусу.

З-за блакавання плацяжоў сотні вязняў застаюцца без магчымасці «атаваркі» ў турэмнай краме, аплаты пакояў для працяглых спатканняў і іншых паслуг, якія надаюць калоніі.

Праваабаронцы: У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам

Зняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі

Асуджанага на 20 гадоў Уладзіміра Гундара зноў на год пазбавілі прадуктовай перадачы

Nashaniva.com