БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Акцыі EPAM абваліліся да антырэкордных значэнняў

10.05.2024 / 16:24

Nashaniva.com

Акции EPAM пасля публікацыі квартальнай справаздачы кампаніі абваліліся адразу на 27%.

Стваральнік і ўладальнік EPAM Аркадзь Добкін

8 мая акцыі кампаніі таргаваліся ў дыяпазоне 246-249 даляраў. Паводле вынікаў таргоў 9 траўня цана адной акцыі ўпала да 181,9 даляра, паведамляе dev.by.

У 2024 годзе гэта самая нізкая цана акцый EPAM. Яны плаўна таннелі на працягу чатырох месяцаў, аднак такі рэзкі абвал здарыўся ўпершыню ў гэтым годзе.

Акрамя таго, бягучая цана акцый кампаніі з беларускімі каранямі — антырэкордная за апошнія некалькі гадоў. Апошні раз ніжэй за 190 даляраў акцыі таргаваліся ў сакавіку 2020 года.

Верагодна, абвал кошту акцый звязаны з неспрыяльнымі прагнозамі па выручцы EPAM і іншымі негатыўнымі тэндэнцыямі, якія былі адлюстраваныя ў квартальнай справаздачы.

Чытайце таксама:

У EPAM пакрысе скарачаецца выручка і штат

Колькі падаткаў заплацілі ў бюджэт Літвы фірмы з беларускімі каранямі

«Не ўсё так блага». Што будзе са студэнтамі-айцішнікамі ў ЕГУ без EPAM

EPAM раптоўна выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ

Каментары да артыкула