У Польшчы створаць камісію па расследаванні ўплыву Расіі і Беларусі
Пра стварэнне ў Польшчы камісіі па расследаванні меркаванага расійскага і беларускага ўплыву паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск, прызначаючы міністра-каардынатара спецслужбаў Томаша Семоняка міністрам унутраных спраў і адміністрацыі.
10.05.2024 / 15:51
Томаш Семоняк. Фота: gov.pl
«Міністр Семоняк падрыхтаваў праект закона, у адпаведнасці з якім будзе створаная камісія, якая будзе расследаваць уплыў у папярэднія гады Расіі і Беларусі на тое, што адбывалася ў Польшчы», — сказаў Туск.
Прэм'ер Польшчы дадаў, што адразу пасля цырымоніі прызначэння ён накіроўваецца на чарговае пасяджэнне калегіі па справах спецслужбаў на тэму «расійскага і беларускага ўплыву».
Першае пасяджэнне гэтай калегіі адбылося 8 мая, яно было прысвечана скандалу з польскім суддзёй Томашам Шмітам, які выехаў у Беларусь.
Польскі суд дазволіў зняць імунітэт з уцекача ў Беларусь суддзі Шміта і выдаць ордар на ягоны арышт
Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае
Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка
Туск: Сувязь суддзі Шміта з Беларуссю мае доўгую гісторыю