Грамадства1010

Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка

Польскі суддзя Томаш Шміт ужо некалькі месяцаў знаходзіўся пад пільнай увагай Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Яго хацелі арыштаваць за шпіянаж, але ў канцы аперацыі нешта пайшло не так.

Томаш Шміт. Фота: БелТА

Паводле звестак партала Onet, які спасылаецца на крыніцы ў спецслужбах і ўрадзе, контрразведцы было вядома, што Шміт як мінімум некалькі гадоў быў у кантакце з беларускімі спецслужбамі, а таксама з расійскімі агентамі ў Польшчы.

Контрразведка збірала доказы для арышту суддзі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць замежнай разведкі. Аднак па нейкай прычыне затрымаць Шміта не ўдалося.

Прэм'ер-міністр Дональд Туск і каардынатар спецслужбаў Томаш Семоняк ініцыявалі ўнутранае расследаванне ў Агенцтве ўнутранай бяспекі. Правяраецца аб'ём сакрэтнай інфармацыі, да якой суддзя меў доступ па працы. Яшчэ адна задача праверкі — высветліць, як Шміт змог спакойна пакінуць Польшчу і з'ехаць у Беларусь.

Паводле звестак журналістаў, Шміт меў непасрэдны доступ да ключавой для бяспекі краіны інфармацыі. Суддзя разглядаў у тым ліку справы аб адмове ў доступе да сакрэтнай інфармацыі. У гэтых выпадках Шміт павінен быў знаёміцца з гэтымі сакрэтнымі данымі, а таксама вывучаць нюансы спрэчак паміж рознымі службамі. Гэтая інфармацыя неацэнная для замежных спецслужбаў, асабліва беларускіх і расійскіх.

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша #судья #беларусь #беларускаямова #нашаніва #лукашенко #кгб #минск ♬ Sun - Adrian Berenguer

Шміт, апроч усяго іншага, разглядаў справы аб адмове ў доступе да сакрэтнай інфармацыі НАТА. Колькі такіх спраў разгледзеў суддзя, і да якой колькасці дакументаў ён атрымаў доступ, належыць высветліць падчас праверкі. Прэм'ер патрабуе, каб справаздачу пра вынікі падалі цягам некалькіх дзён.

Пракуратура ўжо распачала крымінальную справу аб шпіянажы.

Каментары10

  • Кольт
    07.05.2024
    “Яго хацелі арыштаваць за шпіянаж, але ў канцы аперацыі нешта пайшло не так”. Значыць ёсць яшчэ не адзін крот і не адзін агент у Польшчы, якія і дапамаглі своечасова выехаць гэтаму шпеку
  • бабруйчанін
    07.05.2024
    Зноў " памылка клерка" ???)))
  • Праўдаруб
    07.05.2024
    Вось гэта ржака 😂
    “Контрразведка збірала доказы для арышту суддзі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць замежнай разведкі. Аднак па нейкай прычыне затрымаць Шміта не ўдалося”.
    🤣

    Чаму нельга проста прызнаць, што аблажаліся

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць