Мінздароўя расказала, што за праблемы былі ў брэсцкай кавярні, дзе атруціліся 19 чалавек

Міністэрства аховы здароўя апублікавала заяву па выніках праверкі брэсцкай кавярні, у якой пасля гастрафэсту атруціліся 19 чалавек.

10.05.2024 / 16:12

Той сэт з гастрафэсту. Фота: інстаграм кавярні Le'Mar

У ведамстве расказалі, што ў кавярні выявілі парушэнні ў частцы забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага стану. Так, ва ўстанове не выконваліся правілы тэрмічнай апрацоўкі страў, якія гатаваліся з сырых эпідэміялагічна значных прадуктаў.

Акрамя таго, работнікі кавярні парушалі правілы асабістай гігіены — сярод іх былі выяўлены носьбіты кішэчнай інфекцыі.

Праца кавярні цяпер прыпыненая, матэрыялы праверкі будуць перададзеныя ў пракуратуру. У дачыненні да адказных асоб ужо склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Нагадаем, што пасля наведвання брэсцкай кавярні ў рамках гастрафэсту ў 19 гасцей зарэгістравалі гастраэнтэрыт меркавана інфекцыйнага паходжання. Усе наведвальнікі заказвалі сэт з чатырох страў. 12 чалавек былі шпіталізаваныя.

Пасля гастрафэсту ў Брэсце атруціліся 19 чалавек

Якія прадукты найчасцей выклікаюць батулізм 

Магілёвец атруціўся настойкай з мухамораў, якую піў для аздараўлення

Nashaniva.com