У Мінадукацыі перасталі выдаваць даведкі аб легальнасці атэстатаў

На гэтым тыдні Дэпартамент кантролю якасці адукацыі Мінадукацыі перастаў прымаць заявы на выдачу даведак, якія пацвярджаюць легальнасць атэстатаў, даведаўся тэлеграм-канал «Учительская». Такія даведкі запытвалі некаторыя замежныя ВНУ пры прыёме ў іх беларускіх грамадзян.

11.05.2024 / 18:05

Калаж: t.me/shkolabel

Інфармацыя, як падкрэсліваецца, пакуль не пацверджаная, але ўвогуле фармальнай прычынай для адмовы можа быць тое, што форма такой даведкі не была афіцыйна зацверджаная і доўгія гады выдавалася ў адвольнай форме, а гэта можна трактаваць як парушэнне.

Увогуле ж спыненне выдачы такіх даведак, асабліва ў самым канцы навучальнага года, можа абцяжарыць працэс паступлення беларускіх абітурыентаў у замежныя ВНУ.

У той жа час гэтая сітуацыя не закранае працэс апастылявання дакументаў аб адукацыі. Апастыль, як і раней, пакуль што можна праставіць у Дэпартаменце кантролю якасці адукацыі.

У школе ахоўнік запісваў у журнал пашпартныя звесткі наведнікаў. Ці законна гэта?

У школах з'явіцца сем новых факультатываў

Трэш дня. У Навагрудку камандаваць парадам паставілі дашкольніка ў вайсковай форме ВІДЭА

Nashaniva.com