Арганізатары Еўрабачання аштрафавалі ўкраінцаў за футболкі з заклікам вызваліць абаронцаў Азоўсталі

Перад уваходам у залу каманда надзела футболкі пад свае іншыя футболкі і кофты і змагла прайсці з імі ў грынрум.

15.05.2024 / 07:29

Скрыншот відэатрансляцыі

Арганізатары Еўрабачання-2024 аштрафавалі ўкраінскую дэлегацыю за футболкі з прынтам Free Azovstal Defenders у эфіры шоу, піша «Украінская праўда».

Прадстаўніца Украіны Alyona Alyona распавяла, што з'явіцца ў футболках Free Azovstal Defenders было вельмі рызыкоўнай і складанай задачай.

Любыя надпісы і брэнды былі забароненыя, ахова правярала ўсю вопратку і, калі на ёй быў надпіс, прасілі зняць яе ці ж заляплялі чорным скотчам.

Організатори "Євробачення-2024" оштрафували українську делегацію за футболки з принтом Free Azovstal Defenders в ефірі шоу. pic.twitter.com/Ylgta2POWk

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) May 15, 2024

«Перад уваходам у залу наша каманда надзела футболкі пад свае іншыя футболкі і кофты і змагла прайсці з імі ў грынрум.

Мы ведалі, што калі будуць паказваць паўторы выступаў усіх артыстаў, то будуць паказваць і саму дэлегацыю. Таму калі да нас падышла камера, наша каманда хутка раскрылася і паказалі наш заклік на ўвесь свет. Мы вельмі рызыкавалі, аднак усё атрымалася. Адбіліся проста фінансавым штрафам. Я неверагодна рада, што нам удалося нагадаць свету пра нашых ваеннапалонных», — расказала яна.

Перад фіналам Еўрабачання ў сацыяльных сетках частку палякаў абурыў світшот адной з прадстаўніц Украіны на Еўрабачанні Jerry Heil з надпісам Banderaciaga. Яе абвінавачваюць у падтрымцы «культу Сцяпана Бандэры».

Нагадаем, што Еўрабачанне-2024 выйграў швейцарац Nemo.Харватыя заняла другое месца, Украіна — трэцяе. 

Швейцарыя стала пераможцам Еўрабачання

Экс-баец Палка Каліноўскага Сяргей Бяспалаў штогод прадказвае вынікі Еўрабачання — агулам зарабіў $2000-3000

Спевака з Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў Еўрабачанні

Nashaniva.com