Расійскія войскі занялі паўночную частку Ваўчанска і абыходзяць горад з усходу — Bild
Супраціў ім аказваюць, у тым ліку, «Легіён «Свабода Расіі» і «Рускі добраахвотніцкі корпус».
15.05.2024 / 10:21
Карта Bild
У ноч на сераду Генштаб УСУ паведаміў, што ў раёне Ваўчанска і Лук'янцаў Харкаўскай вобласці ўкраінскія войскі адышлі на «больш выгадныя пазіцыі».
Паводле інфармацыі эксперта Bild па аналізе адкрытых даных Юліяна Ропке, УС РФ увайшлі ў паўночную частку Ваўчанска, баі там ідуць у раёне мясакамбіната. Супраціў ім аказваюць у тым ліку «Легіён «Свабода Расіі» і «Рускі добраахвотніцкі корпус».
Расійскія войскі спрабуюць абысці горад за 4 км на ўсход. Там ім удалося перарэзаць дарогу з Ваўчанска ў Ціхае. У наваколлях Ваўчанска УС РФ занялі вёскі Пляценёўка, Агурцова, Гацішча і Буграватка.
Тэмп прасоўвання УС РФ знізіўся ў параўнанні з першымі днямі наступу. УСУ ўвялі ў бой РСЗА «Град», БТР-82А і шведскія БМП CV-90.
Карта Bild
Адначасова УС РФ наступаюць на захад на сяло Ліпцы. Там ім удалося ўзяць вёскі Стралечча, Краснае, Пыльная, Барысаўка, а таксама ўвайсці ў Лук'янцы і Глыбокае.
Ропке адзначае, што на гэтым напрамку расійскія войскі наступаюць адной пяхотай, практычна без тэхнікі. Гэта зніжае хуткасць іх прасоўвання.
Пентагон пра сітуацыю на фронце ва Украіне: Сітуацыя складаная, выклікае непакой
Зяленскі адмяніў паездкі ў Іспанію і Партугалію
Мінабароны Украіны пацвердзіла спробы Расіі прарваць лінію абароны на поўначы Харкаўскай вобласці