Беларусь і Расія распрацуюць адзіныя паняцці ў гістарычнай навуцы
Гэтым займаецца сумесная гістарычная камісія.
16.05.2024 / 19:11
Фота ілюстрацыйнае
Былы міністр культуры Расіі, а цяпер памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі заклікаў да «большай збалансаванасці» ў выкладанні гісторыі ў Расіі і Беларусі.
На думку сустаршыні сумеснай экспертна-кансультатыўнай рады, дзвюм краінам неабходна прыйсці да максімальнай збалансаванасці выкладання гісторыі, у тым ліку і ў школьнай, і ў прафесійна-тэхнічнай, і ў вышэйшай адукацыі, паведамляе ТАСС.
«Калі не мы будзем расказваць пра нашу гісторыю нашым дзецям, значыць, пра гэта раскажуць адпаведныя замежныя фонды. Гэта будзе зусім іншая гісторыя, і ўяўленні пра дабро і зло ў нашых падрастаючых пакаленняў таксама будуць тымі, якія хочуць нашы геапалітычныя канкурэнты, мякка скажам», — заявіў Мядзінскі.
Паводле яго слоў, будзе працягнута ўзаемнае ліцэнзаванне школьных падручнікаў. Сінхранізацыя будзе праводзіцца і на навуковым узроўні, шляхам сумеснага слоўніка, сумесных адзіных паняццяў.
Расійска-беларускі экспертна-кансультатыўны савет па гісторыі дамовіўся аб стварэнні двух сумесных гістарычных часопісаў. Адзін з іх будзе агульнагістарычным, другі прысвецяць ваеннай гісторыі.
Камісія раней заяўляла пра неабходнасць стварэння адзінага падручніка па гісторыі Беларусі і Расіі. Таксама быў распрацаваны падручнік па гісторыі саюзнай дзяржавы.
«Патрэбен асобны раздзел». У новым школьным падручніку гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года
У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс
У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі