Грамадства22

«Калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць». Журналісты паспрабавалі знайсці беларуска-расійскі падручнік па гісторыі

Агульны падручнік гісторыі Беларусі і Расіі зусім нядаўна быў анансаваны, а ўжо неўзабаве рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Дук нават заявіў, што ён ужо выкарыстоўваецца ў беларускіх школах. «Еўрарадыё» зрабіла некалькі званкоў у профільныя інстанцыі, каб даведацца, што гэта за падручнік і дзе яго можна купіць. Высветлілася, што знайсці ягоныя сляды зусім няпроста.

У Міністэрстве адукацыі журналісту «Еўрарадыё», які патэлефанаваў пад выглядам школьнага настаўніка, паведамілі, што пра такі падручнік нічога не чулі. У іх ёсць толькі «праграмы факультатыўных заняткаў, якія былі зацверджаныя і размяшчаюцца на нацыянальным адукацыйным партале», а наконт падручніка параілі звяртацца ў метадычны цэнтр Акадэміі адукацыі. 

Там, аднак, таксама не ў курсе. З новага цяпер, маўляў, распрацоўваецца толькі падручнік для 10-га класа, і тое, ён з'явіцца ў школах толькі з 1 верасня. А вось ніякага падручніка па гісторыі Беларусі і Расіі на гэты момант няма.

Супрацоўніца метадычнага цэнтра дапусціла, аднак, што рэктар Магілёўскага ўніверсітэта меў на ўвазе дапаможнік для педагогаў, які паміж сабой самі гэтыя педагогі могуць называць і падручнікам, хоць гэта няправільна. А ўрэшце пераадрасавалі зацікаўленага «настаўніка» ў Акадэмію кіравання.

А ў Акадэміі кіравання супрацоўніца ўвогуле не зразумела, пра што ідзе гаворка, і выказала здагадку, што дапаможнік называецца «Асноўныя падзеі айчыннай гісторыі». Аднак пры гэтым адзначыла, што гэта метадычны дапаможнік, а не падручнік.

Урэшце давялося тэлефанаваць ва ўстанову, якой кіруе сам Дзяніс Дук — Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Але дэкан мясцовага гісторыка-філалагічнага факультэта Віктар Буракоў таксама не валодае ніякай інфармацыяй пра новы падручнік, хоць упэўнены, што «калі пра гэта казаў наш рэктар — значыць так і ёсць».

Удакладніўшы пытанне на кафедры гісторыі Беларусі, Буракоў канстатаваў, што «там таксама ніхто нічога не ведае». Адно толькі, што ўдалося высветліць: «гэты падручнік быў у распрацоўцы… Мы ведаем яго працоўную назву і прыкладных аўтараў, але выходных дадзеных, каб узяць адкрыць і пачытаць, у мяне няма».

Чытайце таксама:

«Плачу за вучобу, а дзіцяці залікі ставяць за ўдзел у праўладных мітынгах». Беларусы расказалі, што думаюць пра забарону на адукацыю за мяжой

«Саўкі, ватнікі, гопнікі, чырвоныя чалавечкі…» Школьнікам прапануюць падумаць над гэтымі характарыстыкамі савецкага народа

Лукашэнка пра падручнік Колі па філасофіі: Які кашмар, што яны напісалі — гэта жах

Каментары2

  • Каваленя
    24.02.2024
    Грошы распілілі, нічога не напісалі
  • Kenny
    25.02.2024
    В полоцком университете, когда дук был заведующим кафедрой истории, а после проректором, его стиль руководства называли "дуковщина" - этакая смесь самодурства, некомпетентности и лизоблюдства на фоне комплекса неполноценности :)

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць