З 1 ліпеня стануць таннейшымі паслугі стаматолагаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі змяніла з 1 ліпеня 2024 года нормы часу і расходу матэрыялаў на платныя медпаслугі па стаматалогіі. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

16.05.2024 / 23:07

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент тычыцца тарыфаў на платныя стаматалагічныя паслугі, якія аказваюць юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі. У прыватнасці, «аптымізавана» 169 найменняў паслуг і нормы расходу матэрыялаў у 37 пазіцыях.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што гэтая пастанова будзе садзейнічаць зніжэнню кошту платных стаматалагічных паслуг.

Таксама сказана, што пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 7 ліпеня 2023 года № 109 «Аб нормах часу і расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі» страціла сілу. 

«Зрабіла зубы за вашы падаткі». 26-гадовая шматдзетная маці патраціла мацярынскі капітал на стаматолага

Мінскія падаткавікі анансавалі маштабную праверку прыватных стаматалогій

Прыватная стаматалогія раптоўна паведаміла, што з 1 красавіка прыпыняе прыём кліентаў

Nashaniva.com