Грамадства2424

«Зрабіла зубы за вашы падаткі». 26-гадовая шматдзетная маці патраціла мацярынскі капітал на стаматолага

Нарадзіўшы чацвярых дзяцей, жыхарка Жлобіна Хрысціна Часлаўская засталася практычна без зубоў. Зразумела, адсутнасць прыгожай усмешкі — вялікая праблема для 26-гадовай жанчыны. Вырашыць яе яна змагла, скарыстаўшыся мацярынскім капіталам. Пра гэта жанчына расказвае ў сваіх сацсетках.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Указ аб сямейным (мацярынскім) капітале ў Беларусі набыў моц у 2015 годзе. Пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей, якія нарадзіліся з 1 студзеня 2015 года да 31 снежня 2019 года, сям'і на дэпазітны рахунак налічваецца сума эквівалентная 10 тысячам даляраў. Пазней тэрмін дзеяння праграмы быў працягнуты да 31 снежня 2024 года. Цяпер памер мацярынскага капіталу не прывязаны да замежнай валюты, ён залежыць ад узроўню росту спажывецкіх цэн і індэксуецца кожны год 1 студзеня. У 2024-м яго памер зацверджаны на ўзроўні 31 480 рублёў.

Меркавалася, што гэтыя грошы можна будзе выдаткаваць пасля паўналецця дзіцяці — напрыклад, на яго адукацыю. Аднак ёсць шэраг сітуацый, у якіх дазваляюць выкарыстоўваць мацярынскі капітал датэрмінова.

Менавіта гэтай магчымасцю і скарысталася Хрысціна. Жанчына рабіла сабе новыя зубы з металакерамікі ў дзяржаўнай клініцы, таму атрымалася значна танней, чым было б у прыватнай. Аднак сума ўсё роўна ўражвае — 10 300 рублёў.

Так усмешка выглядала «да». Скрыншот відэа ў тыктоку

Алгарытм дзеянняў яна апісвае так:

— Спачатку трэба пайсці ў бясплатную гарадскую стаматалогію і там узяць у загадчыка аддзялення дазвол на імплантацыю або пратэзаванне. Потым з гэтым дазволам ідзеш у «адно акно» і чакаеш месяц, пакуль дазволяць патраціць мацярынскі капітал. Калі дазвол будзе ў цябе, ты ідзеш у клініку і заключаеш дамову. Пасля гэтага ідзеш з усімі дакументамі ў банк, дзе ў цябе сямейны капітал, і даеш дакументы, каб пералічылі грошы ў клініку. Пералічваць будуць 40 дзён.

@tik_tak_2282 #зубымногодетноймамы #мамавдекрете #кудаидти #чтоделать ♬ оригинальный звук -

Хэйтары часта пішуць жанчыне, што яна нараджала толькі для таго, каб вырашыць пытанне з зубамі. Яе гэта вельмі абурае:

— Я зразумела, што для вас шматдзетныя нараджаюць толькі за грошы, за сямейны капітал, за кватэру, ну і за бясплатныя нейкія бонусы ад дзяржавы. Няхай гэта будзе дзіцячае харчаванне, бясплатныя падгузнікі або нейкая фінансавая адрасная дапамога тым, хто мае патрэбу.

Маладая маці тлумачыць, што нарадзіла чатырох дзяцей не таму, што ёй былі патрэбны грошы. А таму, што сама расла ў сям'і адна і вельмі хацела брата ці сястру. Таму яшчэ ў малым узросце ведала, што ў яе будзе вялікая сям'я.

— Перад тым, як пісаць каментарый, што я нарадзіла дзеля грошай, зубы сабе паставіла — напішыце мне ў асабістыя і даведайцеся ў мяне, навошта я нараджаю, як так атрымалася. А ці ёсць у нас кватэра, машына, тэлефоны ў дзяцей, ці ёсць у іх адзенне, ежа? Мне здаецца, трэба быць вар'яткай, каб нараджаць дзеля зубоў!

@tik_tak_2282 #многодетныетожелюди #многоматьтвоюмать #матьсзубамизаналоги #зубызакапиталРБ #многомать #топтикток #капиталрб #семейныйкапиталрб ♬ оригинальный звук -

Пры гэтым, Хрысціна іранізуе над такімі прэтэнзіямі грамадства і нават у апісанні сваё старонкі ў інстаграме напісала: «Зрабіла зубы за вашы падаткі».

Жанчына ўпэўнена, што на дрэнны стан яе зубоў негатыўна паўплывалі чатыры цяжарнасці за адносна невялікі прамежак часу.

— Я лічу, што жанчына, якая нараджала, як ніхто мае права распараджацца сямейным капіталам і патраціць яго на сваё здароўе. Бо мы нараджаем дзяцей і ахвяруем сваім здароўем.

Каментары24

  • Хуч
    06.05.2024
    Дык гэта ж добра! Каб не разьвілася анкалёгія дык трэба выкарыстоўваць усе мажлівасьці, калі закон на тое дазваляе. Вось толькі, што зь ёй будзе, калі ўсе гэтыя нелегітымныя законы будуць скасаваныя пасьля таго, як бандыты захапіўшыя ўладу ў рб будуць абдыкаваныя і нэўтралізаваныя і адпаведна будуць скасаваныя законы прынятыя імі. Ці легітымная ўлада ня пойдзе на вяртаньне ўсяго таго, што было выдаткавана за часы зладзецскае дыктатуры?
  • Стас
    06.05.2024
    Відавочна, дзецям патрэбна прыгожая маці, ўсе добра яна зрабіла! Хай, дасць бог, яшчэ сабе народзіць!
  • Яга
    06.05.2024
    Хуч, ні адна нармальная новая ўлада не будзе адмяняць усе законы, бо дзяржава ляжа і ператварыцца ў дзікае поле - лёгкую здабычу для любога новага дыктатара. А ўласна канфіскацыю незаконна здабытага не з зубоў пачынаць трэба, там без зубоў на сто гадоў накрадзена (у пенсіянераў, дарэчы, таксама пратэзы бясплатныя - паадбіраем, няхай манку жруць?)

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёўскую і Гомельскую вобласці замяло снегам ФОТЫ

Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА9

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй4

Падпісанне міру з Украінай «заўтра» падтрымалі б 79% расіян3

Дзмітрый Мядзведзеў назваў умову спынення вайны ва Украіне5

У Ашмянах сёння было мінус 8,8°С2

Вядомая спявачка выйграла права карыстацца сваім імем у Аўстраліі

Беларусы адкрылі ў Варшаве салон кухняў, але кліенты так і не дачакаліся сваіх заказаў

Вядомага трэнера па ўсходніх адзінаборствах судзяць за жаданне ваяваць за Украіну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?7

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →