У Крычаве вызвалены рэцыдывіст спецыяльна здзейсніў злачынства, каб вярнуцца назад у турму

У Крычаве ўзялі пад варту 50-гадовага мужчыну, які перад тым роўна палову свайго жыцця правёў у месцах зняволення. Ён вызваліўся ў 2020 годзе і так і не змог прыстасавацца да жыцця на волі, паведамляе Mayday.team.

17.05.2024 / 16:03

Фота ілюстрацыйнае

Познім вечарам 27 красавіка мужчына размалаціў малатком банкамат каля крамы «Еўраопт» у цэнтры горада, а следчым пазней заявіў, што хацеў напасці з ім на каго заўгодна, але нікога на сваім шляху не сустрэў.

Мужчына перад тым меў ужо дзве судзімасці: у канцы 1990-х яму далі 5 гадоў турмы за крадзяжы, а пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі ён здзейсніў забойства і быў асуджаны ўжо на 20 гадоў.

Вызваліўся рэцыдывіст у 2020 годзе і пасля таго пажыў на волі каля чатырох гадоў. Аднак уладкаваць сваё жыццё так і не змог, таму такім нетрывіяльным спосабам вырашыў вярнуцца ў турму.

Крычаўскі аддзел Следчага камітэта распачаў супраць рэцыдывіста крымінальную справу паводле артыкула «Хуліганства», які прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Вынеслі прысуд жанчыне, якая забіла адно немаўля і не дала нарадзіцца другому

Вырвалі ўсю праводку, ад пральнай машыны засталіся толькі кавалкі. Падлеткі ўшчэнт разграмілі дом жанчыны, а яна за гэта атрымала штраф 

Арганізатары нелегальнай міграцыі з Беларусі ў ЕС перавялі $30 мільёнаў на падтрымку тэрарыстаў

Nashaniva.com