Грамадства55

Вырвалі ўсю праводку, ад пральнай машыны засталіся толькі кавалкі. Падлеткі ўшчэнт разграмілі дом жанчыны, а яна за гэта атрымала штраф 

Цуды беларускага правасуддзя. 

Разгромлены дом у Полацку. Скрыншот відэа

У тыктоку беларуска пад нікам «Творчая Маша» распавяла пра кур’ёзную гісторыю, якая адбылася з ёю.

Два гады таму яна набыла ў Полацку звычайны драўляны дом, пасля чаго афармляла дакументы на яго рэканструкцыю і будаўніцтва на ўчастку. З гэтым былі складанасці, бо, відаць, дом знаходзіцца ў межах ахоўных зон гістарычнага цэнтра. 

Яны з мужам не наведвалі сваю маёмасць усю зіму, займаючыся дакументамі, а ўвесну па прыездзе іх чакаў шок — іхні дом быў цалкам разгромлены. 

@mashakuntsevich

♬ оригинальный звук - Творческая Маша

Пакуль яны адсутнічалі, падлеткі ўзламалі замок і залезлі ў дом. Тут яны пачалі ствараць свой «штаб» і граміць усё, да чаго маглі дацягнуцца.

Яны разламалі абсалютна ўсю мэблю, якая там была — канапы, крэслы, сталы, шафу, а ад пральнай машыны засталіся толькі невялікія кавалкі. Узломшчыкі вырвалі ўсю электрычную праводку, усе выключальнікі, разеткі, лямпачкі разам з патронамі і нават электрычны лічыльнік. 

Міжпакаёвыя перагародкі спрабавалі выламаць нагамі, ад якіх засталіся брудныя сляды на парваных і спісаных нецэнзурнымі словамі шпалерах. У некаторых сценах падлеткі праламалі дзіркі, а некаторыя ім усё ж удалося цалкам выбіць — іхнія кавалкі валяліся на вуліцы.

Выламаныя перагародкі ў доме. Скрыншот відэа

На тэрыторыю ўчастка падлеткі нацягнулі рознага смецця кшталту старых дываноў.

Слоікамі для закатак вандалы павыбівалі шыбы ў вокнах, а пасля выламалі і самі вокны. З 10 акон, якія меліся ў доме, ніводнае не ацалела. Менавіта шум ад разбіцця акон прыцягнуў 21 сакавіка гэтага года ўвагу суседа, які выклікаў міліцыю.

Міліцыя на месцы злачынства злавілі чацвярых дзяцей. Падлеткі прызналіся, што гэта яны разграмілі дом, але ім за гэта нічога не было, бо ніхто з іх не дасягнуў 14 гадоў, каб быць прыцягнутым да адказнасці. 

Дзіўным чынам вінаватай аказалася гаспадыня, якую нават ніхто не апавясціў пра здарэнне.

Яна пабачыла разгромлены дом сама, калі праз пару дзён, 25 сакавіка, прыехала пасля зімы ў горад і паўторна выклікала міліцыю. 

Усё, што засталося ад пральнай машыны. Скрыншот відэа

«З міліцыяй гэта асобная гісторыя. Я пакуль знаходжуся ў шоку ад усяго». 

«Міліцыя напісала гэтым дзецям «без шкоды» і напісала заяву на мяне, што ў мяне дом знаходзіцца ў такім стане. Што ў дома парушаны фасады, што на маёй тэрыторыі знаходзіцца смецце», — распавяла пацярпелая.

У той жа дзень ёй выслалі позву, па якой яна прыйшла ў райвыканкам, дзе атрымала іншую позву ўжо на адміністрацыйную камісію. Нягледзячы на тое, што ў жанчыны на руках быў пратакол, у якім былі вызначаныя сапраўдныя вінаватыя, камісію гэта мала цікавіла.

Камісія прызнала жанчыну вінаватай у парушэнні закона «Аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці», якое пабачылі ў «непрыняцці мер па падтрыманні ў належным стане вонкавага выгляду жылога дома». 

Звычайна ў такіх выпадках выпісваюць прадпісанне і вызначаюць нейкі тэрмін на прывядзенне тэрыторыі ў парадак і, толькі калі гэты тэрмін парушаны, выпісваюць штраф. Але не ў гэтым выпадку. Жанчына адразу атрымала штраф. 

Выламаныя вокны. Скрыншот відэа

Штраф невялікі — усяго 2 базавыя велічыні, але, як патлумачылі жанчыне на камісіі, гэта толькі таму, што раней яна ні разу не прыцягвалася да адказнасці, а так далі б больш — да 30 базавых.

Асабліва жанчыну абурылі словы, што матэрыяламі справы яе віна быццам бы цалкам даказаная. «Цікава, як так?»

Міліцыя таксама паведаміла жанчыне, што бацькі дзяцей лічаць вінаватай яе. Толькі адна маці звязалася з жанчынай, каб выбачыцца, а пасля разам з мужам і сынам дапамаглі ёй прыбрацца.

Жанчына не можа паверыць, што ў Беларусі ахвяра можа быць прызнаная вінаватай. Каментатары раяць ёй знайсці добрага адваката і ісці ў суд.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • толі ішчо будзе ой-ой-ой
    16.05.2024
    ну міліцыі жа нада кушаць. і апетыты толькі растуць
  • АнтиМЕНТ
    16.05.2024
    Это дети были ментов.
  • Вось так
    16.05.2024
    Ну гэта ж вам не ў бчб-шкарпэтках бегаць. Панимать надо вот это!

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі9

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратарка партыі Трампа мае беларускія карані ФОТЫ20

«Ён ёй выколваў вочы». У Расіі на стэнд так званых герояў СВА павесілі фота гвалтаўніка і забойцы6

Наўседа і Грыбаўскайце спрабуюць не дапусціць да ўлады «Зары над Нёманам»13

Мінус спойлер. Афіцэр Бобрыкаў зняўся з выбараў21

Бабруйчанін не паставіў машыну на ручнік і пайшоў дадому. Калі вярнуўся, аўто ўжо было ў возеры1

Расійскаму педыятру з беларускімі каранямі Надзеі Буянавай далі пяць з паловай гадоў за «фэйкі пра армію»2

Выйшаў каляндар з беларускімі строямі на 2025 год6

«Ролтан» больш не забараняюць — ён павінен вярнуцца ў крамы Беларусі1

У Мінск прывезлі вакцыну ад небяспечнай для дзяцей інфекцыі. Адна доза каштуе 2400 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі9

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі

Галоўнае
Усе навіны →