Мазырскі НПЗ пачаў пастаўляць у Расію авіяцыйнае паліва

«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» зафіксавала пачатак паставак авіяцыйнага рэактыўнага паліва з Мазыра ў Расію адразу ў некалькіх кірунках. Па наяўнай інфармацыі, за апошнія 10 дзён фактычна з нуля рэзка павялічаныя аб'ёмы экспартных перавозак авіяцыйнага рэактыўнага паліва са станцыі Барбароў Мазырскага раёна ў напрамку паліўных сховішчаў аэрапортаў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Петразаводска і Курска.

18.05.2024 / 21:50

Фота: aex.ru

З высокай упэўненасцю пастаўшчыком паліва можна назваць Мазырскі НПЗ, які размешчаны недалёка ад станцыі Барбароў.

У канцы 2023 года прадпрыемства рабіла пошук кампаніі па распрацоўцы тэхналогіі вытворчасці авіяцыйнага паліва для газатурбінных рухавікоў (маркі Джэт А-1) і для рэактыўных рухавікоў маркі РТ, адзначае «Флагшток».

Пастаўкі паліва з Мазыра ў Расію пачаліся на фоне масавых удараў УСУ па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і сховішчах авіяцыйнага паліва.

Як мінімум адзін з пунктаў прызначэння пастаўкі сведчыць пра тое, што авіяцыйнае паліва беларускай вытворчасці таксама можа быць выкарыстана ў вайсковых мэтах. На аэрадроме Курск-Усходні базуецца 14-ы гвардзейскі знішчальны авіяцыйны полк расійскай Заходняй вайсковай акругі. З лютага 2022 года аэрадром выкарыстоўваецца толькі для вайсковых патрэб.

Пры гэтым засваенне вытворчасці авіяцыйнага паліва Мазырскім НПЗ суправаджаецца вялізнымі стратамі для прадпрыемства. Пра гэта ўскосна сведчаць чыстыя страты прадпрыемстваў Мазырскага раёна за студзень—люты 2024 года ў памеры 182,8 млн рублёў. Такі велізарны памер стратаў не змог бы ўтварыцца без удзелу Мазырскага НПЗ, які з'яўляецца валаўтваральным прадпрыемствам раёна.

Беларуская нафтаперапрацоўка нясе вялізныя страты

Чаму санкцыі не ўплываюць на паводзіны Лукашэнкі і наколькі яны наогул эфектыўныя? Меркаванні эканамістаў

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

Расія павялічвае імпарт бензіну з Беларусі з-за атак беспілотнікаў на расійскія НПЗ

Nashaniva.com