Верталёт, на якім ляцеў прэзідэнт Ірана, трапіў у аварыю
Верталёт Мі-171, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, трапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам. Прычынай стаў туман.
19.05.2024 / 16:15
Ібрахім Раісі. Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Eranga Jayawardena
Інцыдэнт здарыўся каля горада Джульфы, што за 600 км ад іранскай сталіцы Тэгерана, паведамляюць іранскія СМІ.
Верталёт 63-гадовага прэзідэнта Ірана суправаджалі два службовыя. Пасля жорсткага прызямлення экіпаж звязаўся з цэнтрам і выклікаў дапамогу. Выратавальнікі спрабуюць дабрацца да месца аварыі.
Незадоўга да крушэння Раісі сустракаўся з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым на мяжы краіны. Там праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця новых гідравузлоў «Худаферын» і «Гыз-Галасы» на рацэ Араз.
Здароўе параненага славацкага прэм'ера палепшылася, а выканаўца замаху прызнаў віну
Стала вядома, хто страляў у славацкага прэм'ера Фіца