Свет33

Здароўе параненага славацкага прэм'ера палепшылася, а выканаўца замаху прызнаў віну

У Славакіі суд прыняў рашэнне арыштаваць падазраванага па справе аб замаху на прэм'ер-міністра краіны Роберта Фіца. Паводле інфармацыі медыякампаніі RTVS, 71-гадовы пісьменнік Юрай Цінтула прызнаў віну.

Прыхільнікі Роберта Фіца прыносяць кветкі да шпіталя, у якім яго лечаць. Фота: AP Photo/Lefteris Pitarakis

Раней кіраўнік МУС краіны Матуш Шутай-Эштак паведаміў, што Цінтула патлумачыў свой учынак палітычнымі матывамі — ён быў не згодны з палітыкай, якая праводзіцца ўрадам.

Па выстаўленым абвінавачванні Цінтуле пагражае ад 25 гадоў да пажыццёвага зняволення.

Што да параненага Роберта Фіца, то паведамляецца, што ягоны стан паступова паляпшаецца. Сёння яму правялі яшчэ адну двухгадзінную аперацыю, якая, паводле слоў міністаркі аховы здароўя Славакіі Зузаны Долінкавай, спрыяла «станоўчаму прагнозу для здароўя кіраўніка ўрада».

Першапачаткова, пасля замаху 15 мая, урадавыя чыноўнікі ахарактарызавалі стан Фіца як «крытычны» і «вельмі сур'ёзны». Цяпер яны настроеныя больш пазітыўна, аднак дагэтуль незразумела, калі прэм'ер зможа вярнуцца да выканання сваіх абавязкаў. Пакуль стан Фіца нават не дазваляе перавезці яго ў Браціславу, ён лечыцца ў бальніцы горада Баньска-Быстрыца. 

Між тым, некаторыя паплечнікі Фіца па кіроўнай кааліцыі рэзка крытыкуюць славацкую апазіцыю і журналістаў, фактычна ўскладаючы на іх ускосную адказнасць за замах. Так, Андрэй Данка, лідар Нацыянальнай партыі, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, заявіў, што для ягонай партыі цяпер «пачынаецца палітычная вайна», і параіў супернікам урада «сядзець ціха».

Каментары3

  • Acab
    18.05.2024
    Ўзіраюся я на сумныя моррды і пальцы долу, якія сацыялістычна апзыцыйная бссраўскаму сацыялістычнаму ж ўраду эміграцыйная аўдыторыя нашай нівы наставіла на ачуняньне недастаткова на іх думку сацыялістычнаму палітыку са славаччыны і не магу стрымацца, каб высновы свае з гэтых рэакцыяў не агучыць, але толькі аўдыторыю тую зарыэнтаваць на паліталягічнай прасторы.
    Вядома, вызначыў я ніяк не з таго, што бядуюць з нагоды Фітцавага выздараўленьня, а што напісваюць ў камэнтарох гадамі.
  • йцукенґ
    19.05.2024
    Не разумею тых, хто хоча яго смерці. Фіца і яго левацэнтрысцкая партыя - гэта не лукашэнка на карку мянтоў, гэта вольны выбар славакаў.
  • Элементарна
    19.05.2024
    йцукенґ, бо можна быць папулістам-левацэнтрыстам, але прытым не пуцінскай шлёндрай

Цяпер чытаюць

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй9

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму3

У Тайландзе знікла анліфаншчыца з Пінска. Яе маглі прадаць у М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць