БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі»

21.05.2024 / 15:56

Nashaniva.com

Выдавецтва «Полацкія лабірынты» публікуе новую кнігу Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». Паводле прэзідэнткі Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай, мінулы «Зэкамерон» разышоўся вельмі хутка, таму яго вырашылі перавыдаць, а вершы і «Гутаркі» друкуюцца ўпершыню», піша Reform.news.

Набыць кнігу можна будзе на стэндзе беларускіх выдаўцоў на Варшаўскім кніжным кірмашы, які пройдзе 23-26 траўня ў Палацы культуры і навукі. Старт продажаў навінкі адбудзецца 25 траўня ў 14.00.

Гэтаксама да Дня палітвязняў у Беларусі Беларускі ПЭН падрыхтаваў прынты з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага.

«Насіце беларускіх палітвязняў з сабой і нагадвайце свету пра тое, што Беларусі патрэбная дапамога ў ратаванні людзей з-за кратаў», — звяртаецца да ўсіх недзяржаўнае аб’яднанне.

Бясплатна спампаваць макеты прынтоў з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага можна тут і тут.

Чытайце таксама:

На Варшаўскім кніжным кірмашы будзе працаваць беларускі стэнд

«Зэкамерон» Максіма Знака ўвайшоў у шорт-ліст брытанскай прэміі

У Германіі выдалі аўдыякнігу «Зэкамерон» Максіма Знака па-нямецку

Квіткі на прэм’еру купалаўцаў па апавяданнях Знака разабралі за суткі. Расказваем унутраную кухню спектакля

Каментары да артыкула