Маладую маці вінавацяць у забойстве двухгадовай дачкі. Жанчына патлумачыла гэта помстай сваякам мужа

Пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні ў забойстве малалетняга дзіцяці з асаблівай жорсткасцю.

22.05.2024 / 15:17

Фота: Генпракуратура

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаная 13 снежня 2023 года нанесла сваёй двухгадовай дачцэ два ўдары рукамі па галаве і твары. Далей, нягледзячы на ​​спробы дзяўчынкі вырвацца, маці задушыла яе падушкай. 

Затым абвінавачаная паспрабавала зрабіць суіцыд. 

На стадыі папярэдняга расследавання яна патлумачыла свае дзеянні помстай мужу і яго сваякам, якія пастаянна выказвалі ёй прэтэнзіі наконт догляду дзіцяці. 

Жанчыну будуць судзіць па п.п.2, 6 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса (забойства малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, з асаблівай жорсткасцю). Справу перадалі ў суд.

@nashanivanews Вельмі сумная гісторыя #нашаніва #чпбеларусь #беларусь #нашаніва #беларусьновости ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Вяскоўца катавалі гарачым прасам. Той цвёрда трымаўся, як юнак на дапросе

Пенсіянер з Дуброўна папрасіў у падлеткаў закурыць. Тыя падзяліліся цыгарэтай, але пасля збілі яго.

У Мінску ўжо чацвёра дзяцей выпалі з вокнаў кватэр

Nashaniva.com