Здарэнні66

Вяскоўца катавалі гарачым прасам. Той цвёрда трымаўся, як юнак на дапросе

Незвычайнае здарэнне адбылося 15 мая ў вёсцы Брусы Мядзельскага раёна.

Тая самая манета. Фота: СК

Двое вяскоўцаў пілі ў трэцяга знаёмага (усім «героям» ад 40 да 47 гадоў). Падчас гулянкі адзін з іх згадаў, што чацвёрты іх знаёмы чатыры гады таму ў лесе знайшоў дзве залатыя 10 рублёвыя манеты 1899 года Мікалая II (так званыя чырвонцы), піша СК.

Праз год пасля знаходкі той папрасіў аднаго з гэтых прыяцеляў прадаць адзін чырвонец, а той паспяхова яго згубіў. Ці засталася другая манета — вырашылі даведацца асабіста. Заадно і забраць рэліквію сабе, каб у наступным выгадна прадаць.

Мужчыны рушылі да таго самага аднавяскоўца. Гаспадар дома спакойна спаў і ні пра што не падазраваў.

@nashanivanews У Мядзельскім раёне здарыўся галівудскі трылер #беларусь #мядзель #мядель #epic #эпик #эпично #голливуд ♬ Epic Music(842228) - Pavel

Налётчыкі абвінавацілі яго ў нібыта крадзяжы металу і сталі патрабаваць кампенсацыю шкоды ў выглядзе перадачы апошняга чырвонца.

Гаспадар адмовіўся. У ход пайшлі кулакі і кій: некалькі разоў ударылі пацярпелага.

Такі метад не спрацаваў, яны ўзяліся за прас. Падключылі ў разетку і, прыкладваючы да грудзей, жывата і твару ахвяры, патрабавалі расказаць, дзе знаходзіцца рэліквія.

Аднак і такім спосабам ім не ўдалося дамагчыся жаданага.

Нягледзячы на зверскія катаванні, мужчына мужна трымаўся і нічога не расказаў.

Праз некалькі дзён апёкі яго ўбачылі вяскоўцы, і выклікалі хуткую. Медыкам мужчына распавёў пра здарэнне, а тыя паведамілі ў міліцыю.

Па гарачых слядах супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламыснікаў. Цяпер ім пагражае да 15 гадоў турмы.

Каментары6

  • Строители рыночного социализма
    21.05.2024
    Кража металла! Золото... Креативно живёт белорусская глубинка...
  • Ів
    21.05.2024
    Здзеклівая і абражлівая назва артыкулу.
    Няхай аўтара назвы трохі пакатуюць прасам калегі.
    Магчыма ў аўтара ў’явіцца эмпатыя
  • Ціхія мірныя беларусы
    21.05.2024
    А ўявіце, што зробяць такія "ціхія мірныя беларусы", калі даведаюцца, што ў Лукашэнкі ў заначцы не адна нейкая там залатая манета схаваная, а мільярды долараў!

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць