Нікі Хэйлі падтрымае Трампа на выбарах

«Прэзідэнт Джо Байдэн быў катастрофай», — кажа экс-губернатарка Паўднёвай Караліны.

23.05.2024 / 08:14

Нікі Хэйлі, Matt Keiley / AP

Былая губернатарка Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі заявіла, што падтрымае Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2024 годзе, піша CNN.

«Трамп зрабіў бы разумна, калі б звярнуўся да мільёнаў людзей, якія галасавалі за мяне і працягваюць падтрымліваць мяне, а не лічыў, што яны проста прагаласуюць за яго. І я шчыра спадзяюся, што ён так і зробіць».

Хэйлі сказала, што Трамп «не быў ідэальным» у важных для яе пытаннях, уключаючы замежную палітыку, іміграцыю і эканоміку, але прэзідэнт Джо Байдэн «быў катастрофай».

«Таму я буду галасаваць за Трампа», — сказала Хэйлі.

Таксама яна звярнулася да выбаршчыкаў і падзякавала ім за падтрымку кандыдатуры нават пасля выхаду з гонкі.

Раней, падчас праймерыз, Хэйлі рэзка каментавала перспектывы Дональда Трампа атрымаць прэзідэнцкую намінацыю ад Рэспубліканскай партыі, назваўшы такі сцэнар «самагубствам» для ЗША.

Маск прапанаваў сябе вядоўцам дэбатаў паміж Байдэнам і Трампам

У кандыдата ў прэзідэнты ЗША ў галаве знайшлі паразіта. Ён мог з'есці частку мозгу

Суд над Трампам па справе аб сакрэтных дакументах адклалі на нявызначаны тэрмін

Трамп і Байдэн перамаглі на праймерыз рэспубліканцаў і дэмакратаў. Яны будуць вылучаныя ў прэзідэнты ЗША

Nashaniva.com